Прапануем спецыяльныя праекты ў летні перыяд

На працягу двух апошніх месяцаў музей знаходзіўся ў “ІНТЭЛІГЕНТНАЙ ІЗАЛЯЦЫІ”, ствараючы яскравыя і крэатыўныя on-line праекты для сваіх наведвальнікаў, якія сабралі звыш 20000 праглядаў!

Гэта праца будзе працягвацца і далей, але МЫ СУМУЕМ па вашай прысутнасці, ДАРАГІЯ СЯБРЫ, і нам, як ніколі, не хапае вашых пытанняў, эмоцый, усмешак, таму ў ЛЕТНІ ПЕРЫЯД прапануем СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ праекты!

Запрашаем у госці!

Ад нас – інтэрактыўныя экскурсіі і квэсты не толькі па экспазіцыі музея, але і па тэрыторыі парка імя Янкі Купалы, дзе вы зможаце даведацца:

  • Колькі чалавек патрабуецца, каб ахапіць купалаву таполю;
  • Як называлі мінчане раён Мінска ля ракі Свіслач;
  • Колькі дрэў у парку, які знаходзіцца ў самым сэрцы нашай сталіцы;
  • Як адпачываў улетку Янка Купала? Чым захапляўся паэт?
  • Як ствараўся фантан “Вянок” – адзін з самых прыгожых фантанаў горада;
  • Чаму велічны помнік паэту створаны ў вобразе падарожніка з кіем?

І многае-многае іншае.

Ад вас – дапытлівасць, добры настрой і жаданне атрымаць асалоду ад новых уражанняў і адкрыццяў!

Увага!!! З улікам рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ва ўсіх памяшканнях музея штодзённа праводзіцца дэзінфекцыя, у фае ўсталяваны санітайзеры.

 

Што можа быць лепш улетку, чым падарожжа?

Запрашаем у філіялы музея, якія знаходзяцца ў самых маляўнічых куточках нашай Бацькаўшчыны:

  • Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён);
  • Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” (Віцебская вобласць, Аршанскі раён)
  • Філіял музея “Акопы” (Мінская вобласць, Лагойскі раён)
  • Філіял музея “Яхімоўшчына” (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён)

БОНУС!!! Пасля падарожжа ў вас застануцца не толькі прыемныя ўражанні, але і неверагодна прыгожыя фотаздымкі!

ХУТКА!!!

  • На тэрыторыі філіяла “Акопы” з 27.06.2020 музей сумесна з турыстычным агентствам “Вега-тур” прапануе новы інтэрактыўны праект “Паўлінка ў Акопах”. Толькі па выхадных днях у летні перыяд! Графік правядзення будзе размешчаны на сайце музея пасля 20.06.2020 (даведкі па тэл. 327 78 66).

Падчас удзелу ў праграме (працягласць 3 гадзіны) вы зможаце:

  • наведаць інтэрактыўную экскурсію па экспазіцыі (адкрыта 30.12.2019), якая аднаўляе атмасферу шляхецкага салона, дзе слухалі музыку, спявалі і танцавалі, дэкламавалі літаратурныя творы.

— стаць удзельнікам  народнага гуляння і атрымаць асалоду ад нацыянальнага каларыту на кірмашы;

— пакаштаваць беларускія прысмакі;

— пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі і паспрабаваць свае сілы ў майстар-класахі;

— набыць вырабы народных умельцаў і натуральныя беларускія прадукты;

— паглядзець выступленне тэатральных, музычных і цыркавых калектываў;

— выпрабаваць сябе на сілу і спрыт на атракцыёнах;

— паглядзець урывак са спектакля «Паўлінка». Афарызмы, якія сталі класікай, беларускія народныя песні і прыпеўкі нікога не пакінуць абыякавымі! І вядома, ніхто не зможа ўседзець на месцы, калі музыкі зайграюць польку, лявоніху і шляхетны падэспань.

Аднойчы наведаўшы гэта неверагодна маляўнічае месца, якое і сёння называюць «беларускай Швейцарыяй», вы будзеце распавядаць пра яго сябрам і знаёмым, а таксама марыць прыехаць сюды зноў і зноў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *