7 лютага 2020 года ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты»

7 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты».

Кніга, створаная па ініцыятыве музея, пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2019 годзе. Пад вокладкай сабраны ўвесь санетарый Янкі Купалы, а таксама пераклады на 16 моў свету, зробленыя спецыяльна для выдання і апублікаваныя ўпершыню. Складальнікі кнігі – Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алесь Карлюкевіч і дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч. Творчая ідэя па ставарэнні новай кнігі была паспяхова рэалізавана дзякуючы выдавецтву «Мастацкая літаратура».

Падчас прэзентацыі адбылася творчая сустрэча з перакладчыцай санетаў Янкі Купалы на іспанскую мову Анхелай Эспіноса Руіс.

Імя даследчыцы-славісткі і перакладчыцы Анхелы Эспіносы Руіс сёння добра вядома ў Беларусі. 4 верасня 2019 года ў Мадрыдзе на філалагічным факультэце Універсітэта Камплутэнсэ яна паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры. Работа над санетамі Янкі Купалы – другі вялікі перакладчыцкі праект пасля выбраных твораў Максіма Багдановіча. Беларуская амбасада ў Іспаніі ўручыла Анхеле Эспіносе Руіс падзяку Міністэрства культуры Беларусі за значны ўнёсак у развіццё беларуска-іспанскага культурнага супрацоўніцтва.

Выхад новай кнігі «Купала. Санеты» – яскравы прыклад таго, як мова мастацкага твора дзякуючы рупліўцам-перакладчыкам становіцца пачаткам сяброўскага дыялогу паміж народамі і краінамі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *