Музейна-педагагічны занятак «Багач» (кастрычнік — лістапад)

Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі
Заслужыцца на ласку ў цябе…
(Янка Купала “ Хлеб”)
Багач (Багатнік, Багатуха) — старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа і пачатак сяўбы азімых. Асноўны сімвал гэтага свята – сноп, кадоўбчык з жытам і свечкай. 3 гэтымі атрыбутамі жыхары вёскі абыходзілі ўсе двары, кожны гаспадар клаў у кадоўбчык зерне са свайго поля – атрымліваўся багач. Яго ставілі на покуць у хаце гаспадара – асабліва працавітага, руплівага і дбайнага. Той, хто атрымліваў багач, спраўляў гучнае, прыгожае свята.
Мэта: пазнаёміць вучняў малодшага школьнага ўзросту з традыцыямі старажытнага народнага свята “Багач”, якое апяваў у сваёй творчасці Янка Купала, выхоўваць павагу да нацыянальнай спадчыны і культуры.
У праграме:
- абрадавыя песні ды танцы;
- інтэрактыўная прэзентацыя ад самых працавітых Жнеяк “Ад калоссяў да хлеба”;
- гаворым пра хлеб па-беларуску: вершы, прымаўкі, загадкі;
- сакрэт багацця і дабрабыту ад Гаспадыні;
- знаёмства з прыладамі працы канца 19 – пач. 20 ст. (з фондаў музея);
- майстар-клас па вырабе “Багачыка”;
- камандная гульня “Млын”.
Ласкава запрашаем маленькіх сяброў разам адзначыць свята!
Кошт уваходнага квітка: 5, 50 руб.
Папярэдні запіс па тэлефоне: 8017 395 57 66 / 8029 316 04 08