21 лютага ў Міністэрстве Замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося мерапрыемства “Я нясу вам дар”

Мерапрыемства ладзіцца Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы і 135-годдзя першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Спадчына народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – гэта здабытак беларускай, еўрапейскай і сусветнай культуры. Падчас урачыстасці паэтычныя радкі Янкі Купалы чыталі па-беларуску і на многіх мовах свету Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка і прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных на Беларусі.

У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё выставы з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Я нясу вам дар”. Выстава знаёміць са старонкамі жыцця і творчасці Янкі Купалы, прадстаўляе прыгажосць Вязынкі – мясціны, якой выпаў лёс стаць малой радзімай вялікага паэта.