27 сакавіка адбылася прэзентацыя кнігі Георгія Ліхтаровіча «Санеты»

Нямала гадоў я ведаў Георгія Ліхтаровіча выключна як карыфея айчыннай мастацкай фатаграфіі. А потым узніклі вершы. Спачатку разам з фотаздымкамі ў яго альбоме «Добры дзень, Беларусь», які быў адзначаны як лепшае выданне 2000 года. А неўзабаве, з блаславення Рыгора Барадуліна, убачыў свет паэтычны зборнік «Агульны сшытак». Пазней прыемна здзівіла знаёмства з кнігамі яго вершаваных «ліхтарыкаў» – чатырохрадкоўяў, у якіх і жыццёвая мудрасць, і непаўторная іранічнасць, і – сяды-тады – вострая сатырычнасць.
Сёння таленавіты майстар запрашае нас пазнаёміцца з кніжкай сваіх санетаў. Аўтар выкарыстоўвае класічную (і не зусім) форму і старадаўнюю традыцыю казаць ад імя калектыўнага «я», каб данесці чытачу асаблівасці свайго «фатаграфічнага» і рэфлексійнага светабачання.
На добрую чытанку прыхільнікам беларускага паэтычнага слова.

Лявон Баршчэўскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *