Час святкаваць! Запрашаем на Каляды!

З 9 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на «Калядкі ў Купалавым доме» (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў).

Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:

— даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх 100 гадоў

— павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой

— паспяваць ды патанчыць

— прыняць удзел у актыўных гульнях

— паглядзець лялечны спетакль «У пошуках Снягуркі»

-адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза

-зрабіць елачку сваімі рукамі 

Уваход: 6,00 рублёў. Працяг праграмы: 1 гадзіна 15 хвілін

Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 327 78 66!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *