11 лістапада у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылося адкрыццё фотавыставы Войтэха Рушына (Славакія)

11 лістапада адкрылася фотавыставы Войтэха Рушына «ПАЭЗІЯ ЧАЛАВЕЧАЙ ДУШЫ» пры падтрымцы Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Войтэх Рушын — чалавек, які не з чужых слоў ведае «штосьці» аб нашым Сусвеце: доктар прыродазнаўчых навук (Карлаў універсітэт, Прага, 1975), доктар фізіка-матэматычных навук (Славацкая акадэмія навук, Браціслава, 1994), вядучы навуковы супрацоўнік Астранамічнага інстытута САН, удзельнік 21 навуковай экспедыцыі для назірання поўнага сонечнага зацьмення ў розных кропках Зямлі, вывучае фізіку сонечнай кароны і пратуберанцаў, у якога ў самым канцы біяграфіі сціпла адзначана «Хобі: фатаграфія».

Выстава працуе да 3 снежня 2016 года.

Уваход на выставу і мерапрыемства па квітках Цэнтра.

Тэлефон для даведак:

(017) 280-56-08, 288-24-68 — аддзел выстаў.