III Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» (Магілёў, 30 верасня — 2 кастрычніка 2016 года)

Трэці Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» праходзіў ў Магілёве з 30 верасня па 2 кастрычніка 2016 года. Асноўныя мэты форуму — падтрымка і развіццё музейнай справы ў Рэспубліцы Беларусь; стымуляванне творчых ініцыятыў. А таксама вывучэнне і распаўсюджванне вопыту, новых методык ў музейнай дзейнасці; заахвочванне калектываў музейных устаноў, якія ўносяць найбольшы ўклад у вывучэнне, захаванне і папулярызацыю культурных каштоўнасцей; прыцягненне ўвагі шырокага кола грамадскасці да шматграннай музейнай дзейнасці.