28 лютага адбылася імпрэза «Калевала на 25 мовах» у сценах Дзяржаўнага літартурнага музея Янкі Купалы

Імпрэза «Калевала на 25 мовах» была прымеркавана да святкавання 25-годдзя ўсталявання дыпламатычных стасункаў паміж Фінляндскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Фінляндыя – 100-гадовы юбілей

Сёлета Фінляндыя святкуе стагоддзе дзяржаўнай незалежнасці. Цягам 2017 года будзе праведзена больш за 3000 святочных мерапрыемстваў як у самой Фінляндыі, так і ў 100 іншых краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Калевала – крыніца натхнення на 61 мове

Нацыянальны эпас “Калевала”, упершыню апублікаваны ў 1835 годзе, адыграў важную ролю ў развіцці фінскага грамадства на яго шляху да незалежнасці краіны. «Калевала» сталася краевугольным каменем фінскай нацыянальнай свядомасці. Яна і сёння з’яўляецца крыніцаю натхнення для культурніцкіх і палітычных дзеячаў у Фінляндыі і за яе межамі.

За 180 гадоў “Калевала” была перакладзеная на 61 мову света. Апошнім у гэтым шэрагу стаўся бліскучы пераклад “Калевалы” на беларускую мову Якубам Лапаткам у 2015 годзе.

На імпрэзе «Калевала на 25 мовах» прагучалі урыўкі з «Калевалы» у выкананні дыпламатаў, акрэдытаваных у Беларусі, а таксама прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы Аддзялення Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.