Купальская ноч у Купалавым доме

Кветка ў нетрах лясных распускалася,

Залатая, агністая, сіняя,

На купаллі, на росным купаллі,

Ў бураломнай лясной лагчыне.

У глушы, дзе туманы белыя,

Дзе жывуць лесуны і трасца,

Як заўсёды, шукалі смелыя

Кветку-папараць, кветку шчасця!

                        

Янка Купала

 

Купальская ноч лічылася часам цудаў: толькі ў гэтую ноч быццам бы расцвітала чарадзейная папараць-кветка, паданне пра якую ўвасобіла мару чалавека пра шчаслівае жыццё. З гэтай легенды пачынаецца мастацкі свет Янкі Купалы.

23 чэрвеня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў Купальскаю ноч у Купалавым доме, якая адбылася напярэдадні дня нараджэння Янкі Купалы.

У праграме свята:

16.00 – 17.00 Мастацкая праграма тэатральнай студыі для дзяцей і падлеткаў “Soffit” (Мінск).

17.00 – 19.00 Спартыўнае свята “К&С” да Міжнароднага алімпійскага дня, у рамках якога адбудзецца Купальскі турнір па мёльккю.

19.00 – 21.00 Традыцыйны купальскі вечар пры ўдзеле фальклорнага гурта “Этнасуполка” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

21.00 – 22.00 Квэст па экспазіцыі музея “Купалаў код”.

Уваход: 3,00 рублі.

Удзельнікаў свята чакаюць майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў і старадаўніх песнях і танцах.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *