Місія нашага музея!

Музей імкнецца быць сапраўдным домам для наведвальнікаў…

     Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы – адзіны ў Беларусі музей, які даследуе, збірае, захоўвае і інтэрпрэтуе літаратурную спадчыну класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.

Ён узнаўляе сувязь пакаленняў і генерыруе новыя культурныя веды, заснаваныя на глыбокім усведамленні сваіх нацыянальных каранёў і вытокаў.

     Музей імкнецца быць сапраўдным домам для наведвальнікаў.

Пры дапамозе цікавых калекцый, разнастайных выставак, адукацыйных праграм і публікацый ён знаёміць публіку з багаццем купалаўскай паэзіі, якая з’яўляецца духоўным стрыжнем і ўвасабленнем лепшых здабыткаў беларускага народа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *