“Сон на кургане” у рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2018”

Толькі на адну ноч экспазіцыя музея стала чароўным лесам поўным міфічных істот і нечаканых, а таму цікавых здарэнняў. 

Незабыўнай стала сустрэча з героямі беларускай міфалогіі ў віртуальнай рэальнасці  дзякуючы партнёрам музея – стваральнікам гульнёвай версіі праекта LIPA.CLUB.

Удзельнікі акцыі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з выстаўкай  “Булгакаў – з’ява незаконная” з фондаў літаратурна-мемарыяльнага музея М.Булгакава (г. Кіеў, Украіна), якая упершыню экспануецца ў Мінску выстаўка

Ля музея адбылося яскравае выступленне гуртоў: «DZIVASIL», «ARATSEYA», «KETRI», «SHAMAN JUNGLE».

Агромністая тэматычная фотазона даўжынёй звыш 10 метраў прадставіла магчымасць захаваць прыгожыя моманты жыцця не толькі ў памяці, але і ў асабістай фотагалерэі!

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *