10 кастрычніка 2017 года адбудуцца Міжнародныя Купалаўскія чытанні. Запрашаем усіх жадаючых!

ХІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні
“СЛОВА. КНІГА. ЛЁС. Творчая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы ў кантэксце беларускай асветніцкай традыцыі”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца філолагі, музейныя работнікі, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца аналіз творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай эстэтычнай і філасофскай думкі, уплыў Песняра на развіццё беларускай літаратуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, беларускай дзяржаўнасці; разгляд фундаментальных праблем рэцэпцыі і прадстаўлення купалаўскай спадчыны ў сучасным свеце; вызначэнне ролі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і іншых устаноў Беларусі і замежжа ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі творчасці Песняра, абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця сучаснага літаратурнага музеязнаўства.
Традыцыйна месца правядзення канферэнцыі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі на ўдзел Вы знойдзеце ў прымацаваным дакуменце
Купалаўскія чытанні 2017 інфармацыйны ліст