Новы музейна-педагагічны занятак“Багач” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі

Заслужыцца на ласку ў цябе…

(Янка Купала “Хлеб”)

 

Час правядзення: 17.09.2018 – 16.11.2018

Працягласць праграмы:  60 хвілін

 

Багач старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа і пачатак сяўбы азімых. Асноўны сімвал гэтага свята – кадоўбчык з жытам і свечкай – багач, з якім абыходзілі ўсе двары і ставілі на покуць у хаце асабліва працавітага, руплівага і дбайнага гаспадара. Той, хто атрымліваў багач, спраўляў гучнае, прыгожае свята.

Мэта правядзення: пазнаёміць вучняў малодшага школьнага ўзросту з традыцыямі старажытнага народнага свята “Багач”, якое апяваў у сваёй творчасці Янка Купала, выхоўваць павагу да нацыянальнай спадчыны і культуры.

У праграме:

  • традыцыйныя абрадавыя песні ды танцы;
  • інтэрактыўная прэзентацыя ад самых працавітых Жнеяк “Ад калоссяў да хлеба”;
  • знаёмства з прыладамі працы для апрацоўкі хлеба к.19 стагоддзя;
  • сакрэт багацця і дабрабыту ад Гаспадыні і Гаспадара;
  • майстар-клас па вырабе “Багачыка”;
  • камандная гульня “Млын”;
  • гаворым пра хлеб па-беларуску: вершы, прымаўкі, загадкі;
  • для добрага святочнага настрою салодкі падарунак – фірменны пернік “Багач” ад Мінскхлебпрама.

Ласкава запрашаем маленькіх сяброў разам адзначыць свята!

Кошт уваходнага квітка: 5 рублёў.

Папярэдні запіс па тэлефоне: 327 78 66.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *