Урачыстае адкрыццё выстаўкі “Я тут бачу свой край…” адбылося 19 красавіка – ў дзень нараджэння Барыса Аракчэева

Народжаны ў Расіі, шляхамі свайго жыцця Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў апынуўся ў Беларусі, якую палюбіў усім сэрцам.

У Год малой радзімы, абвешчаны ў Беларусі, яго дачка Аксана Аракчэева, прадстаўляе на выстаўцы “Я тут бачу свой край” напісаныя ў розныя гады (1965–2009) пейзажы, у якіх гэтая любоў жыве. Упершыню экспануюцца работы “Светлы дзянёк. Вязынка” і “Вясенняя дарога. Вязынка” (1965), створаныя на малой радзіме Янкі Купалы.

Традыцыйна падчас сумеснай выстаўкі мастачка Аксана Аракчэева, для якой 2018 год – юбілейны, ладзіць своеасаблівую справаздачу перад татам і настаўнікам. Сёлета Аксана прадстаўляе плён супрацоўніцтва з выдавецтвамі і перыядычнымі выданнямі – сонечныя, вясёлкавыя малюнкі для часопіса “Вясёлка”, у тым ліку паводле вершаў Уладзіміра Караткевіча, ілюстрацыі да кніг Уладзіміра Ліпскага “Закаханы трэцякласнік” (2017) і Марыны Шупо “Птушыная азбука” (2017).

З 19 красавіка па 8 мая 2018 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае наведаць выстаўку “Я тут бачу свой край…” мастакоў Барыса і Аксаны Аракчэевых.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *