10 лістапада 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музее Янкі Купалы адбылось адкрыццё выставы “Два Яны. Сустрэча ў Мінску»

Выстава ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі – Янку Купалу і Яну Райнісу.

Праект “Два Яны” – вынік супрацоўніцтва Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы з Аб’яднаннем мемарыяльных музеяў (Латвія). Мэта праекта – узгадаць сяброўства знакавых для культурнай прасторы Беларусі і Латвіі паэтаў, убачыць плён іх дзейнасці дзеля Бацькаўшчыны.

Тэматычныя раздзелы выставы прадставяць асобу Яна Райніса і яго клопат пра беларускую культуру ў Латвіі, распавядуць пра побыт паэта ў Мінску, пра гасцяванне ў Янкі Купалы, які летам 1926 года стаў гаспадаром Дома пад Таполяй, што хутка набыў славу літаратурнага салона. Гістарычны кантэкст візіта Райніса раскрыюць фотаздымкі сустрэч з маладымі беларускімі літаратарамі, а таксама матэрыялы арганізаванай супрацоўнікамі Інстытута беларускай культуры канферэнцыі, у якой бралі ўдзел сусветна вядомыя навукоўцы, сярод якіх Макс Фасмер, Павел Растаргуеў, Мікалас Біржышка, Эрнесцс Блесе.

На выставе можна будзе ўбачыць рарытэты з асабістых рэчаў Райніса, а таксама падарункі Янкі Купалы кнігі з дароўнымі надпісамі, якія зберагаюцца ў Латвіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *