Міжнародны дзень роднай мовы!

Свята, заснаванае паводле ЮНЭСКА ў 2000 годзе, сёлета адзначаецца ў 20 раз!

Да Міжнароднага дня роднай мовы Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы штогод ладзіць грамадска-культурую акцыю “Чытаем Купалу разам”, удзельнікамі якой з 2012 года стала звыш 20 тысяч чалавек, сярод іх: школьнікі, студэнты, акцёры, пісьменнікі, дзеячы навукі і культуры, дыпламаты.

У юбілейны для свята год мы хочам ахапіць чароўнай беларускай мовай і мілагучным Купалавым словам яшчэ большую колькасць людзей!

Таму музей Янкі Купалы абвяшчае конкурс, па выніках якога пераможцы атрымаюць падарункі ад музея!

Умовы конкурсу:

  1. Запісвайце відэа, дзе вы чытаеце верш Янкі Купалы, ва ўтульнай хатняй атмасферы ці на свежым паветры, сам насам альбо разам з сям’ёй ці з сябрамі, на памяць ці з ліста, цалкам альбо толькі ўрывак – прымаюцца ўсе магчымыя варыянты!
  2. Адзначайце @kupalamuseum і дадавайце #дзеньроднаймовыЯК #люблюКупалу
  3. Да 23 лютага публікуйце відэа на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках ці дасылайце на e-mail: info@kupala-museum.by з пазнакай “Дзень роднай мовы”.
  4. Чакайце вынікаў 25 лютага на афіцыйнай старонцы музея ў сацыяльных сетках!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *