Першая сустрэча ў рамках праекта «Радыё: на хвалі мастацтва»

19 снежня 2019 года ў Дзяржаўным літаратурным музее Янкі Купалы да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё адбылася першая сустрэча ў рамках маштабнага сумеснага праекта канала «Культура» і музея Песняра «Радыё: на хвалі мастацтва»

Вечары ў межах праекта «Радыё: на хвалі мастацтва» будуць праходзіць раз на месяц са снежня 2019 да лістапада 2020 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Падчас першай сустрэчы вступіў пісьменнік, былы супрацоўнік Беларускага радыё Мікола Чарняўскі, рэжысёр і акцёр радыё Алег Вінярскі, фальклорны гурт кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў «Этнасуполка» пад кіраўніцтвам Таццяны Пладуновай. Таксама прагучалі галасы Янкі Купалы і Уладзіміра Маякоўскага, прадстаўнікоў інтэлігенцыі мінулых часоў з фондаў Беларускага радыё.

Наступная сустрэча адбудзецца 9 студзеня 2020 года

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *