Спачуванні

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы смуткуе з-за смерці выдатнага рэжысёра, народнага артыста Беларусі Барыса Луцэнкі і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім. Адышоў у нябыт творца, чый светлы талент даў жыццё на беларскай сцэне шэдэўрам нацыянальнай і сусветнай драматургіі. У скарбонцы яго работ і тры пастаноўкі драмы Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” на сцэнах Купалаўскага і Горкаўскага тэатраў, як мастацкай стужкі кінастудыі “Беларусьфільм”, увасабленне драматычнай паэмы “Сон на кургане” – яркія падзеі нашай культуры, падарожжа ў свет сапраўднага Мастацтва.
Вечная памяць

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *