Увага! Змены ў графіку работы

25.12.2020 — выхадны
31.12.2020 — з 09.45 да 17.30
01.01.2021 — выхадны
02.01.2021 — выхадны
03.01.2021 — выхадны
06.01.2021 — з 09.45 да 16.30
07.01.2021 — выхадны
Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы сардэчна віншуе сябра музея, выдатнага скульптара, народнага мастака Беларусі Льва Мікалаевіча Гумілеўскага з 90‑годдзем!
Плён Ваша таленту ацэнены прафесіяналамі, аб чым сведчаць высокае званне народнага мастака, Дзяржаўная прэмія БССР і прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, сярэбраны медаль імя М Грэкава і медаль Ф. Скарыны. Ён прызнаны і жыхарамі і гасцямі тых гарадоў, якія ўжо нельга ўявіць без створаных Вамі помнікаў выдатным людзям зямлі беларускай. Прызнаны тымі, каму пашчасціла трапіць на выстаўкі Вашых работ. Ваш дар удыхнуў жыццё ў халодную бронзу. У Вашых работах ажываюць постаці Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францішка Багушэвіча, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага, Францыска Скарыны, Яўгеніі Янішчыц, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Танка – мастацкі летапіс айчыннай гісторыі і культуры ад вытокаў да нашых дзён.
Шчыра жадаем Вам шчасця, здароўя, энергіі і творчага натхнення!