Категория: Анонс падзей

Запрашаем разам гукаць Вясну!!!

“Гуканне вясны” адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных беларускіх звычаяў. Пасля доўгай зімы мы чакаем прыгажуню-вясну, каб паскорыць яе прыход і ладзіцца свята. Подробнее

26 студзеня 2018 года а 17-й гадзіне адбылося адкрыццё выстаўкі «Yiwarra Kuju – маршрут Кэнінга: мастацтва абарыгенаў пустыні Заходняй Аўстраліі».

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Нацыянальны музей Аўстраліі запрашаюць на выстаўку «Yiwarra Kuju – маршрут Кэнінга: мастацтва абарыгенаў пустыні Заходняй Аўстраліі». Подробнее

Урачыстае закрыццё 135-га, юбілейнага года з дня нараджэння Я. Купалы

На працягу года было рэалізавана мноства ідэй, праектаў, акцый, якія сталі данінай павагі аднаму з лепшых паэтаў Беларусі. Подробнее

10 лістапада 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выстаўкі “Два Яны. Сустрэча ў Мінску»

Выстава ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі – Янку Купалу і Яну Райнісу. Подробнее

4 кастрычніка па 7 снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставачны праект-мемарыял “Страчаныя абліччы”, прысвечаны беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 1920–1950-я гады.

У аснове праекта – арыгінальныя матэрыялы, звязаныя з асобай Янкі Купалы. Ён асабіста і яго сям’я зазналі цяжкія выпрабаванні ў гэты час. У канцы 1920-х гадоў былі раскулачаныя яго маці і сёстры, многія творы паэта забараняліся цэнзурай, а за некаторыя даводзілася трымаць адказ перад АДПУ (Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне, пазней НКУС). Пад уплывам ціску і допытаў з боку карных органаў Янка Купала восенню 1930 года робіць нават спробу самагубства.

Выстава прымеркавана да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 130-годдзя з дня нараджэння яго сябра, паэта Цішкі Гартнага, лёс якога быў трагічна абарваны ў 1937 годзе. Адметна, што праект-мемарыял прыпадае на 80-годдзе таго страшнага года – піку сталінскіх рэпрэсій.

Праект “Страчаныя абліччы” вяртае з забыцця імёны, якія доўгі час былі выкрэсленыя з гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Прадстаўляе рарытэты, звязаныя з дзясяткамі сяброў і знаёмых Янкі Купалы, сярод якіх Уладзімір Дубоўка, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Адам Бабарэка, Тодар Кляшторны, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Уладзімір Жылка, Васіль Каваль, Мікалай Нікановіч, Валерый Маракоў, Алесь Звонак, Фларыян Ждановіч, Уладзіслаў Галубок і іншыя.

Турэмныя фотаздымкі, ліставанне з блізкімі, асабістыя рэчы дапамогуць адчуць атмастферу таго страшнага часу. Упершыню ў Беларусі будуць прадстаўлены новыя дакументы з асабістага архіва Алеся Дудара. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць знаходкі з Курапатаў – месца гібелі ахвяр палітычных рэпрэсій пад Мінскам.

Барыс Сачанка, даследчык жыцця і творчасці Янкі Купалы, які шмат зрабіў для вяртання з забыцця імён рэпрэсаваных беларускіх паэтаў, пісаў: “Для нас, беларусаў, сталіншчына куды страшнейшая, чым для некаторых іншых народаў. У нас жа рэпрэсіраваны былі не толькі людзі, але і мова наша, наша гісторыя і культура,… у значнай меры дзяржаўнасць…”.

Праект рэалізуецца Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

Наведаць выставу можна да 7 снежня 2017 года.

Для арганізаваных груп пры папярэднім запісе будуць праведзены экскурсіі па выставе.

Прымаем віншаванні! 20 – 24 верасня 2017 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымаў удзел у Міжнародным конкурсе на лепшы славянскі музей “ŽIVA” (Cлавенія)

Беларусь спаборнічала з 23 музеямі з 11 славянскіх краін і атрымала прыз у адной з 5 намінацый – “За лідэрства” (“For Leadership”)! Подробнее

10 кастрычніка 2017 года адбудуцца Міжнародныя Купалаўскія чытанні. Запрашаем усіх жадаючых!

ХІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні
“СЛОВА. КНІГА. ЛЁС. Творчая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы ў кантэксце беларускай асветніцкай традыцыі”, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца філолагі, музейныя работнікі, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.
Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца аналіз творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай эстэтычнай і філасофскай думкі, уплыў Песняра на развіццё беларускай літаратуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, беларускай дзяржаўнасці; разгляд фундаментальных праблем рэцэпцыі і прадстаўлення купалаўскай спадчыны ў сучасным свеце; вызначэнне ролі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і іншых устаноў Беларусі і замежжа ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі творчасці Песняра, абмеркаванне праблем і перспектыў развіцця сучаснага літаратурнага музеязнаўства.
Традыцыйна месца правядзення канферэнцыі – Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4)

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі на ўдзел Вы знойдзеце ў прымацаваным дакуменце
Купалаўскія чытанні 2017 інфармацыйны ліст

31 жніўня 2017 г. а 17.30 адбылося адкрыццё выставы “Кузьня беларускага духу”

Упершыню ў Беларусі прадстаўлены ўнікальныя матэрыялы з гісторыі беларускага школьніцтва са збораў Грамадскай арганізацыі “Беларускі музей імя Івана Луцкевіча” (Вільнюс, Літва) і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Подробнее

« Предыдущие записи