Категория: Архіў навін
УВАГА!
У адпаведнасці з загадам ад 30.05.2019 г. №53 Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і ў сувязі з павялічэннем патоку турыстаў падчас II Еўрапейскіх гульняў змяняецца час працы музея і філіялаў на перыяд з 01.06.2019 па 30.06.2019.
Музей (Мінск) працуе без выходных з 09.30 да 20.30;
Філіялы музея “Вязынка”, “Яхімоўшчына”, “Акопы”, “Ляўкі” працуюць без выходных з 10.00 да 19.00.
Літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска
22 мая 2019 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска па ініцыятыве педагога Пунтус Інэсы Вячаславаўны. Школьнікі паказалі адмысловую праграму, падчас якой выконвалі песні на словы Янкі Купалы і чыталі вершы паэта. Супрацоўнікі музея з вялікім задавальненнем прынялі ў падарунак сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей. А мадэль самалёта ўпрыгожыла інтэрактыўную зону “Хлопчык і лётчык” на экспазіцыі музея.
Вучні прыемна ўразілі супрацоўнікаў музея сваёй выхаванасцю і зацікаўленасцю гісторыяй беларускай літаратуры, што, безумоўна, з’яўляецца вынікам працы педагагічнага калектыва школы.
Творчая сустрэча з Кшыштавам Шатраўскім!
У 2019 годзе ўпершыню ўбачыў свет зборнік санетаў “Беларусийн сонгодог зохиолч”
22 санеты Янкі Купалы пераклаў на мангольскую мову заслужаны дзеяч культуры, сцэнарыст, публіцыст і перакладчык з Манголіі Бадам-Ачырын Галаарыд.
У 2018 годзе Бадам-Ачырын Галаарыд упершыню наведаў Беларусь, пазнаёміўся з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ў Мінску. Паважаны мангольскі перакладчык паставіў перад сабой творчую задачу – пераўвасобіць творы беларускага песняра на родную мову.
Вершы Янкі Купалы у мастацкіх вобразах адлюстроўваюць Беларусь, яго паэзія дарагая сэрцу кожнага беларуса – гэта пачуцці, эмоцыі, глыбокі роздум, хваляванне за лёс свайго народа, любоў да Бацькаўшчыны.
Мангольскія чытачы сёння могуць пазнаёміцца з творчасцю беларускага Песняра. Гэты зборнік дапаможа сэрцам адчуць выдатныя радкі, якія адлюстроўваюць багацце беларускай душы, бліжэй пазнаць культуру, дакрануцца да жыццёвага і духоўнага вопыту беларускага народа.
Беларусы ўдзячныя перакладчыкам, што беларуская літаратура разам з Янкам Купалам прыходзіць да чытача ў Манголіі. Дзякуючы гэтаму ўзаемна спасцігаецца багацце мовы, нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі народаў, умацоўваюцца культурныя сувязі. Спадзяемся, што творы любімага паэта беларускага народа знойдуць жывы водгук у мангольскага чытача.
Ноч музеяў 2019

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею ! Подробнее
Ноч музеяў 2019

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею !
Подробнее
2 ліпеня ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Ляўкі” адбылося раённае свята паэзіі “Купала заўсёды ў сэрцы маім”
28 чэрвеня на Вайсковых могілках адбыліся традыцыйныя Жальбіны з нагоды 75-й гадавіны смерці Янкі Купалы
У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала”. Подробнее
Купалаўскія дні 2017
