Категория: Архіў навін

Выстаўка «Клумак з кніжкамі пад пахай»

2 красавіка 2020 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пачне працу выстаўка «Клумак з кніжкамі пад пахай».

Калекцыю выданняў мініяцюрных кніг прэзентуе Яўген Ксяневіч – бібліяфіл, збіральнік твораў сучаснага беларускага мастацтва.

Адна з прадстаўленых кніг мае на вокладцы мудрасць з Усходу: «Дом без кнігі – дзень без сонца». І сёння, калі ёсць шмат інфармацыйных крыніц, кніга застаецца сябрам, з якім можна пагутарыць, знайсці цікавыя звесткі, якіх яшчэ няма ў лічбавай прасторы.

Яўген Ксяневіч лічыць мініяцюрную кнігу вяршыняй паліграфічнага мастацтва. Выданне такіх кніг патрабуе тонкай работы мастакоў, друкароў, дызайнераў. Заўсёды падкрэслівае, што мініяцюрныя кнігі – гэта візітоўка паліграфічнага майстэрства краіны.

Першыя міні-кнігі былі выдадзены ў Мінску ў 1833 годзе. З таго часу гэта традыцыя працягваецца і сёння: многія выдавецтвы друкуюць мініяцюрныя кнігі.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігай на любы густ – гэта і класіка (айчыная і замежная), геаграфічныя атласы, кнігі з серыі «У брацкай сям’і народаў», кнігі Бібліі, кнігі пра смачную ежу, прыказкі і прымаўкі на розных мовах свету і інш.

Асобны раздзел выстаўкі прадставіць мініяцюрныя выданні твораў Янкі Купалы з фондаў музея.

У рамках выстаўкі будзе прэзентавацца новая кніга Яўгена Ксяневіча, кампазітара-песенніка, «Краіна мая, песня мая…», у якую ўвайшлі песні на вершы беларускіх паэтаў – Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Анатоля Сыса, Анатоля Вярцінскага, Івана Карэнды, Соф’і Шах, Анатоля Грачанікава, Генадзя Бураўкіна, Яўгена Пясецкага, Юрася Свіркі, Казіміра Сваяка, Змітрака Марозава, Эдуарда Акуліна, Міколы Шабовіча, Ліаніла Кароль, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Навума Гальпяровіча, Сяргея Дарожнага, Сяргея Грахоўскага.

Выстаўка будзе працаваць у тым ліку ў рэжыме online на сайце і ў сацыяльных сетках музея.

Літаратурна-музычны вечар з нагоды Дня нараджэння Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі

5 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся літаратурна-музычны вечар з нагоды Дня нараджэння Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі.

Подробнее

Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман»

20 лютага адбылася прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман».

Подробнее

7 лютага 2020 года ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты»

7 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты».

Подробнее

« Предыдущие записи