Категория: 2017 год

Пастаноўка спектакля “Паўлінка” у сярэдняй школе № 19 імя Янкі Купалы

4 снежня супрацоўнікі музея былі запрошаны на пастаноўку спектакля “Паўлінка” у сярэднюю школу № 19 імя Янкі Купалы. Ініцыятар і мастацкі кіраўнік школьнага тэатра – загадчык школьнага музея Янкі Купалы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Іна Міхайлаўна Шапкова.

У падарунак юным артыстам – каталог афіш да спектакля “Паўлінка”, выдадзены Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. У каталогу ўсе афішы да спектакля, якія захоўваюцца ў фондах, старэйшая датуецца 1913 годам

Нашы віншаванні!

1 снежня Дзіцячыя бібліятэкі г. Мінска запрасілі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы на падвядзенне вынікаў конкурсу «Творы Купалы і Коласа нас вучаць Радзіму любіць» да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Старшы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Свірыдовіч Эліна Карлаўна павіншавала ўсіх удзельнікаў конкурсу і ўнагародзіла ад музея пераможцаў у намінацыі “Свет твораў Купалы тваімі вачыма”:

Анастасія Мастоўская (да драматычнай паэмы “Сон на кургане”)

і Канстанцін Каралькоў (да верша “Рэчка”)   .

 

Дні культуры Беларусі ў Грузіі

16 лістапада 2017 года ў рамках Дзён культуры Беларусі ў Грузіі ў г. Тбілісі была ўрачыста адкрыта выстаўка з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Грузія, дружная з сонцам краіна”, створаная ў межах праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” і прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы.

Подробнее

Віншуем з яркім поспехам Яўгена Доліча!

Творы Янкі Купалы не раз натхнялі музыкаў. Яўген Доліч – малады таленавіты беларускі спявак, які захапіўся лірызмам верша  “Ты прыйдзi”.  Спявак адзначыў: “Мне асабліва блізкія і зразумелыя гэтыя радкі — магчыма, таму што цяпер я знаходжуся ў тым узросце, у якім быў паэт, калі напісаў іх”. Радкі гэтага верша былі пакладзены на музыку,  аўтарам якой стала выдатны беларускі кампазітар Алена Атрашкевіч. З песня  “Ты прыйдзі”  Яўген стаў лаўрэатам III ступені XVI Рэспубліканскага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў “Белазаўскі акорд”. Кампазіцыя атрымала высокую ацэнку і была ўключана ў праграму гала-канцэрта конкурсу.

«Пасвячэнне ў гімназісты»

28 кастрычніка адбылося традыцыйнае для музея мерапрыемства «Пасвячэнне ў гімназісты». Вучні 5 класаў  сталічнай гімназіі № 37, пры падтрымцы бацькоў, выканалі ўсе заданні квэста, у тым ліку і творчыя, і  былі ўрачыста прыняты ў гімназісты! Віншуем!!!

10 лістапада 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося адкрыццё выстаўкі “Два Яны. Сустрэча ў Мінску»

Выстава ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта, прысвечанага народным паэтам Беларусі і Латвіі – Янку Купалу і Яну Райнісу. Подробнее

«Натхнёныя словам Купалы» — выстаўка работ майстроў беларускай кніжнай графікі, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання

Музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляюць вашай увазе выстаўку работ майстроў беларускай кніжнай графікі “Натхнёныя словам Купалы”, прымеркаваную да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Прыгажосць навакольнага свету і высакароднай чалавечай душы, якую паэт здолеў выразіць у слове, не аднойчы натхняла мастакоў. Іх яркія, самабытныя работы станавіліся ілюстрацыямі выданняў вершаў і паэм Янкі Купалы, пераўтвараючы кнігу ў шэдэўр высокага мастацтва. Купалавы творы, аздобленыя работамі Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Міхаіла Басалыгі і іх калег займалі першыя месцы на прафесійных конкурсах, ствараючы залаты фонд беларускай нацыянальнай паліграфіі.

Янка Купала высока цаніў добрую кнігу. Па ўспамінах блізкіх, на паліцах уласнай бібліятэкі паэта стаяла не адна тысяча тамоў. Іван Дамінікавіч хацеў перадаць гэты кніжны скарб у фонды галоўнай беларускай кніжніцы – Ленінскай бібліятэкі. На жаль, падчас Вялікай Айчыннай вайны агонь знішчыў дом Песняра. Ацалела толькі некалькі тамоў з багатага Купалавага збору. У рамках выстаўкі мы прадстаўляем кнігі з уладальніцкім надпісам, які сведчыць, што яны – са страчанага кнігазбору першага народнага паэта Беларусі. Яны ашчадна зберагаюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, як каштоўная памятка пра аднаго з яе першых чытачоў і сяброў.

« Предыдущие записи