Категория: 2017 год

Вучань 4 «Б» класа сярнэдняй школы №19 г. Брэста Татарчук Міхаіл чытае верш «Ворагам Беларушчыны»

Музей атрымаў відэа з сярэдняй школы № 19 г. Брэста, дзе адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў Янкі Купалы. Вучань 4 «Б» класа Татарчук Міхаіл чытае верш «Ворагам Беларушчыны».  Спадзяемся, што Вам спадабаецца)

21 кастрычніка плацёжная сістэма Белкарт і Беларусбанк узнагародзілі пераможцаў конкурсу «Сам сабе дызайнер»

21 кастрычніка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы плацёжная сістэма Белкарт і Беларусбанк узнагародзілі пераможцаў конкурсу «Сам сабе дызайнер» (на лепшы дызайн пластыкавай карткі). Падарунак ад музея  — экскурсія!

26 кастрычніка ў межах выставачнага праекта-мемарыяла “Страчаныя абліччы” адбылася літаратурна-музычная вечарына

Песні на словы рэпрэсаваных паэтаў выконвалі гурт “Балцкі Cубстрат”, Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra, барды Вера Бурлак, Аляксей Галіч, Аляксей Жбанаў. Гістарычны экскурс падчас вечарыны правялі Віктар Жыбуль, Павел Каралёў.

З 4 кастрычніка па 7 снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставачны праект-мемарыял “Страчаныя абліччы”

З 4 кастрычніка па 7 снежня 2017 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы працуе выставачны праект-мемарыял “Страчаныя абліччы”, прысвечаны беларускім літаратарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій у 1920–1950-я гады.

У аснове праекта – арыгінальныя матэрыялы, звязаныя з асобай Янкі Купалы. Ён асабіста і яго сям’я зазналі цяжкія выпрабаванні ў гэты час. У канцы 1920-х гадоў былі раскулачаныя яго маці і сёстры, многія творы паэта забараняліся цэнзурай, а за некаторыя даводзілася трымаць адказ перад АДПУ (Аб’яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне, пазней НКУС). Пад уплывам ціску і допытаў з боку карных органаў Янка Купала восенню 1930 года робіць нават спробу самагубства.

Подробнее

Прымаем віншаванні!

20 – 24 верасня 2017 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прымаў удзел у Міжнародным конкурсе на лепшы славянскі музей “ŽIVA” (Cлавенія)

Беларусь спаборнічала з 23 музеямі з 11 славянскіх краін і атрымала прыз у адной з 5 намінацый – “За лідэрства” (“For Leadership”)! Подробнее

26 верасня адбылася невялікая імпрэза «Былое і думы» (Алесь Камоцкі, Сяргей Занімонец, Юрый Хілавец)

Хто нарэшце зведаў чым адрозніваюцца ўспаміны ад мараў, на сустрэчу з песнямі, само існаванне якіх дапаможа ўпэўніцца ў адваротным.
Адсутнасць усялякай розніцы ненавязліва патлумачыў Алесь Камоцкі і Сяргей Занімонец, пры актыўным удзеле Юрыя Хілаўца, якому наканавана быць ядром суполкі.

5 верасня 2017 года ў Шаўчэнкаўскім нацыянальным запаведніку адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Ішла доля беларуса з доляй украінца …”

У Шаўчэнкаўскім нацыянальным запаведніку (г. Канеў, Тарасова Гара) адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Ішла доля беларуса з доляй украінца …” з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
Назва выстаўкі – радок з паэмы Янкі Купалы “Тарасова доля”, прысвечанай Кабзару.

Подробнее

« Предыдущие записи Следующие записи »