Категория: 2018 год

Прэзентацыя выстаўкі «Завуся я толькі Янка Купала» у клубе суайчыннікаў «Вісарыён Бялінскі»

15 снежня адбылася прэзентацыя выстаўкі «Завуся я толькі Янка Купала» у клубе суайчыннікаў «Вісарыён Бялінскі» у прыгарадзе Буэнас-Айрэса, Сан Марцін. У гэтым клубе ёсць зала Янкі Купалы. Там прадстаўлены і матэрыялы з нашага музея, што былі перададзены яшчэ ў 2002 годзе. Цяпер мы перадалі ў дар клубу адбіткі графічных работ Янкі Раманоўскага і Арлена Кашкурэвіча.

Подробнее

У Нацыянальным кангрэсе Аргенціны адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”

14 снежня 2018 у Нацыянальным кангрэсе Аргенціны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, арганізаванае Пасольствам Беларусі ў Аргенціне, у рамках якога была прадстаўлена выстаўка «Завуся я толькі Янка Купала» з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. На адкрыцці сабралася больш за сто чалавек! Прагучалі вершы Янкі Купалы на мове арыгінала і ў перакладзе на іспанскую мову.  Шчырая ўдзячнасць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Беларусі Уладзіміру Астапенка і Консулу Беларусі Паўлу Міронаву за ўшанаванне памяці Песняра ў Аргенціне. Самыя цёплыя і шчымлівыя ўражанні ад сустрэчы з беларусамі Аргенціны.

Подробнее

“Душой я вольны чалавек” Янка Купала – беларускі класік ў Санкт-Пецярбургу

З 15 лістапада па 17 снежня 2018 г. Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ў Музеі-сядзібе Г.Р. Дзяржавіна (Санкт-Пецярбург, Расія) экспанаваны міжнародны выставачны праект “Душой я вольны чалавек”. Выстаўка прадстаўляе Санкт-Пецярбург пачатку ХХ ст. – горад вучобы і творчага сталення першага народнага паэта Беларусі, адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння, – знаёміць са спадчынай Купалы, драматурга і перакладчыка, распавядае пра сувязі беларускага пісьменніка з найбагатшым светам рускай літаратуры.

Подробнее

20 снежня ў 17.30 Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на музычна-літаратурную імпрэзу «Салодкія думы аб Беларусі»

Праграма падрыхтавана студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі класа дацэнта Сазановіч Н.В.

У адзін з зімовых вечароў, калі ўсе мы жывем у чаканні калядных і навагодніх цудаў, запрашаем адчуць атмасферу гасціннага Купалавага дому і атрымаць асалоду ад чароўных гукаў класічнай музыкі!

 У праграме:

— Л. Скрабецкі. Паланэз «Сны залатыя»;

— М. К. Агінскі  “Апошні цудоўны восеньскі дзень” і “Мілая хаціна”.

— Н. Орда. Мазурка «Успамін аб Кіеве».

— С. Манюшка. “Лірнік вясковы”.

— М. К. Агінскі. “Патэтычны паланэз”.

— А. Ельскі. Звон-полька ў 4 рукі.

— І.М. Лучанок. “Спадчына”.

Уваход: вольны.

Удзельнікі дзіцячага Еўрабачання ў музеі Янкі Купалы

22 лістапада музей Янкі Купалы сустракаў ганаровых гасцей – удзельнікаў дзіцячага Еўрабачання. Для іх была праведзена інтэрактыўная праграма “Вячоркі”, падчас якой дзеці даведаліся, хто такі Янка Купала, гісторыю паходжання яго сям’і , паглядзелі відэа –ролік “Купалле” у 3D фармаце, галаграфічны тэатр, але найбольшую радасць у дзяцей выклікалі майстар-класы па старадаўніх танцах і вырабе лялек-абярэгаў. Самае галоўнае – удзельнікі Міжнароднага песенага конкурсу навучыліся спяваць    па-беларуску. Напрыканцы па традыцыі, закладзеннай яшчэ Янкам Купалам і яго жонкай, дзеці атрымалі салодкі пачастунак – пернік з сімвалам купальскага свята. Будзем рады ўсім удзельнікам і гасцям конкурсу.

Подробнее

Тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ» да 220-годдзя з Дня нараджэнння Адама Міцкевіча

22 лістапада Купалаў дом, які ашчадна захоўвае спадчыну народнага паэта Беларусі, сабраў аматараў высокай паэзіі Адама Міцкевіча з нагоды 220-годдзя з Дня яго нараджэнння. Тэатральная вечарына “ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ” ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску.

Подробнее

Вечная памяць…

Адышоў у вечнасць народны артыст Беларусі чалавек шчодрай душы Ігар Міхайлавіч Лучанок.

Назаўсёды застанецца ў людскіх сэрцах яго чароўная музыка да найлепшых паэтычных радкоў. “Спадчына” Янкі Купалы заўжды будзе гучаць у сценах Купалавага дому.

Выказваем спачуванні родным і блізкім кампазітара.

ЧАС СВЯТКАВАЦЬ!

З 15 снежня 2018 года па 18 студзеня 2019 года (акрамя 24,25,31 снежня і 1 і 7 студзеня) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на “Калядкі ў Купалавым доме” (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў).

Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:

  • Даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх 100 гадоў
  • Павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой
  • Паспяваць ды патанчыць
  • Прыняць удзел у актыўных гульнях
  • Паглядзець лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”
  • Адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць прыз!
  • Зрабіць елачку сваімі рукамі і атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза!!!

 

Уваход: 6,00 рублёў.

Працяг праграмы: 1 гадзіна 15 хвілін.

Абавязковы папярэдні запіс!!!

 

12 лістапада 2018 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Маладая Беларусь: Асоба і творчасць Янкі Купалы ў гісторыі краіны”, які прысвечаны 100-годдзю абвяшчэння БССР

Партнёрамі выставачнага праекта сталі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Подробнее

« Предыдущие записи