Міжнародны дзень роднай мовы!

13 лютага 2020 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Ты далёка. Ты блізка. Ты побач» у Расійскім культурным цэнтры ў Будапешце.
7 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты».
Да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё, які адзначаецца ў лістападзе, канал “Культура” працягвае праект “Радыё: на хвалі мастацтва” – шэраг пазнавальных тэматычных сустрэч са слухачамі.
Трэці вечар адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 лютага ў 19:00. Уваход – вольны.
На гэты раз перанясёмся ў 1940-я гады, калі айчыннае радыё вяшчала з Масквы, але велізарную ўвагу надавала мастацтву. Наведвальнікі апынуцца ў аўдыязале, пачуюць унікальныя фондавыя запісы (напрыклад, галасы Якуба Коласа і Рыгора Шырмы), сустрэнуцца з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё… Музычным падарункам стане жывое выступленне капэлы Алеся Лася “ТрыА”.
Будзе весціся запіс вечара для трансляцыі на канале «Культура» Беларускага радыё 24 лютага 2020 года.
На гэты раз мы перанесліся ў канец 1920-х — 1930-я гады і дазналіся пра станаўленне музычнага, літаратурна-драматычнага і дзіцячага вяшчання. Паслухалі фондавыя запісы, сустрэліся з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё Наталляй Сіротка і Маргарытай Прохар. Музычным падарункам стала праслухоўванне сімфанічнай паэмы «Песні на Божае Нараджэнне» кампазітара Аляксандра Літвіноўскага.
Радыёэфір адбудзецца 27.01.2020 а 19-й гадзіне.