Віншаванне з Новым годам і Калядамі!

З 25 снежня 2022 года па 7 студзеня 2023 года наведайце 23 аб’екты святкавання навагодніх мерапрыемстваў, уключаных у інтэрактыўную карту, і атрымайце падарунак!
Увага! Апошні дзень атрымання падарунка – 7 студзеня 2023 года!
Флаер удзельніка можна спампаваць па спасылцы https://minsk.gov.by/ru/freepage/other/newyear2023/flayer2023_.pdf
2 снежня ў 11:00 адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Музей. Спадчына. Памяць». Яна прымеркавана да правядзення V Нацыянальнага форуму «Музеі Беларусі», які пройдзе з 3 па 4 снежня ў Мінску на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» — унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы. У ім прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.
Форум з’яўляецца важнай пляцоўкай для прэзентацыі музейнай справы як важнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а яшчэ ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, СМІ, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.
З 3 па 4 снежня 2022 г. у г. Мінску на базе Спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пройдзе V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі». Тэма форума – «Музей. Спадчына. Памяць».
Нацыянальны форум «Музеі Беларусі – унікальная пляцоўка для абмену вопытам і развіцця музейнай справы.
Першы Форум прайшоў у 2012 г. у Гродна, другі – у 2014 г. у Гомелі, трэці – у 2016 г. у Магілёве, чацвёрты – у 2019 г. у Брэсце ён стаў важнай і доўгачаканай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. У форуме прымуць удзел больш за 80 дзяржаўных музеяў і галерэй, а таксама музейныя работнікі і міжнародныя эксперты.
Падчас ўрачыстай цырымоніі адкрыцця V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» запланавана падпісанне пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж музеямі Рэспублікі Беларусь і музеямі Расійскай Федэрацыі. У рамках правядзення мерапрыемства запланавана правядзенне дзелавой праграмы, якая складаецца з 4 секцый: «Патрыятычнае выхаванне праз музейную дзейнасць», «Музей – тэрыторыя гістарычнай памяці», «Музей і спадчына», «Культура і побыт беларусаў» і круглага стала па развіцці культурна-пазнавальнага турызму.
У рамках форуму будзе праведзены конкурс прафесійнага майстэрства па намінацыях: «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму», «За навацыі ў музейнай дзейнасці», «За лепшы музейны праект», «За лепшую культурна-адукацыйную праграму», «За лепшае музейнае выданне».
Форум з’яўляецца адной з важных пляцовак для прэзентацыі музеяў і музейнай справы, як важнейшага адукацыйнага і выхаваўчага рэсурсу грамадства, узбагачэння духоўнага патэнцыялу нацыі, а таксама ў мэтах прыцягнення ўвагі наведвальнікаў музеяў, сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікоў дзелавых колаў да музейнай справы.
Да сустрэчы на V Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі».
З 16 снежня 2022 г. па 13 студзеня 2023 г. (акрамя выходных і святочных дзён) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на «Калядкі ў Купалавым доме».
Мы будзем рады бачыць нашых маленькіх сяброў з настаўнікамі, татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі! Кожны зможа загадаць запаветнае жаданне, калі пасябруе з Казой і дакранецца да яе чароўнага рога! Маленькія госці не застануцца абыякавымі да прагляду навагодняга лялечнага спектаклю “У пошуках Снягуркі”. І канешне, свята не адбудзецца без сюрпрызаў і памятных падарункаў!
Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі святочную праграму і прапаноўваем:
Партал рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг і адміністрацыйных працэдур арганізацыямі Рэспублікі Беларусь дае даступны спосаб для грамадзян выказаць сваё меркаванне аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі, што садзейнічае павышэнню якасці аказання дзяржаўных паслуг.
Адскануйце спецыяльны qr-код, каб хутка перайсці на старонку нашага музея і пакінуць водгук