Час святкаваць! Запрашаем на Каляды!

З 9 снежня 2019 года па 17 студзеня 2020 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на «Калядкі ў Купалавым доме» (для дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў).
Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:
— даведацца, як беларусы адзначаюць Каляды на працягу апошніх 100 гадоў
— павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой
— паспяваць ды патанчыць
— прыняць удзел у актыўных гульнях
— паглядзець лялечны спетакль «У пошуках Снягуркі»
-адгадаць загадкі Снягурачкі і атрымаць падарунак ад Дзеда Мароза
-зрабіць елачку сваімі рукамі
Уваход: 6,00 рублёў. Працяг праграмы: 1 гадзіна 15 хвілін
Абавязковы папярэдні запіс па тэл. 327 78 66!!!