9 снежня ў 18.00 адбылася музычная вечарына «Фальклорны вянок»

9 снежня 2016 года споўнілася 125 гадоў з Дня нараджэння любімага для многіх з нас паэта Максіма Багдановіча, талент якога адным з першых заўважыў Янка Купала.

Творчасць Максіма Багдановіча была цесна звязана з фальклорнымі крыніцамі: яго бабуля Анэля была выдатная казачніца, менавіта праз яе казкі Максім пазнаёміўся з Мовай. Моцна паўплывалі на паэта і этнаграфічныя даследванні яго бацькі Адама Рыгоравіча.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства сабрала некалькі цудоўных фальклорных гуртоў і выканаўцаў з прапановай падрыхтаваць праграму спяванай у фальклорнай манеры паэзіі Максіма Багдановіча.

  • GUDA
  • Горынь
  • MIAREŽA
  • Калыханка
  • Раман Яраш
  • Кася Радзівілава
  • Віктар Сямашка і Кумпанія
  • і іншыя

Такім чынам мы закругляем кола, завяршаем цыкл, даплятаем вянок, злучаючы вершы Максіма з каранёвай музыкай, жывымі галасамі і гучаннем народных інструментаў.