Фінал конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сярод школьнікаў

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 7 снежня а 13 гадзіне  адбыўся фінал традыцыйнага конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сярод школьнікаў.

Ініцыятыва Старшыні Наваполацкай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага Грамадскага Аб’яднання «Белая Русь» Вадзіма Дзевятоўскага восем гадоў таму паклала пачатак конкурсу, які з кожным годам збірае ўсё большую колькасць удзельнікаў. На гэты раз дзеці прадэманструюць свой талент у мастацкім чытанні твораў народнага паэта Беларусі, лаурэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы Ніла Сымонавіча Гілевіча.

130 навучэнцаў са школ г. Полацка і Наваполацка, а таксама Полацкага раёна прынялі ўдзел у адборачным туры. За перамогу ў конкурсе змагалася 43 фіналісты.