Фінал конкурсу творчых работ «Маладняк»

Прайшлі фіналы абвешчанага Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы творчага конкурсу “Маладняк”, прымеркаванага да 140‑годдзя першага народнага паэта Беларусі.

18 красавіка 2022 года прайшоў фінал конкурсу ў намінацыі «Спадчына мая» для вучняў 5-8 і 9-11 класаў на прафесійнай сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Склад журы быў наступным:
— Першы намеснік Старшыні Грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст  Алена Стэльмах
— Вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнга музея Янкі Купалы  Галіна  Варонава
— Прэсс-сакратар Рэспубліканскага тэатра беарускай драматургіі Жанна Гурына
— Актрыса Рэспубліканскага тэатра беарускай драматургіі Надзея Цвяткова-Навіцкая
— Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Мінкай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў Караліна Кушаль

Па заканчэнні конкурсу журы вызначыла трох пераможцаў ва ўзроставых групах: 5-ыя – 8-ыя і 9-ыя – 11-ыя класы. Кожны ўдзельнік фінала атрымаў дыплом і сувенір ад музея Песняра і партнёраў конкурсу.
Партнёрамі выступілі: Саюз пісьменнікаў Беларусі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Сетка кніжных крамаў «OZ.by»,  Кампанія “Белдзяржстрах”.


Пераможцы конкурсу творчых работ «Маладняк» у намінацыі “Спадчына мая”, узроставая група – 5-8 класы

Дыплом I ступені
Балашэвіч Дар’я
вучаніца 8 «А» класа ДУА «Гімназія № 28 г. Мінска», верш “Не шукай…”

Дыплом II ступені
Пышэнкіна Аліса
вучаніца 6 «Б» класа ДУА «Гімназія № 38 г. Мінска», верш “Лета”

Дыплом III ступені
Граздова Кіра
вучаніца 5 «А» класа ДУА «Гімназія № 146 г. Мінска»,
верш “Роднае слова”

Пераможцы конкурсу творчых работ «Маладняк» у намінацыі “Спадчына мая”, узроставая група – 9-11 класы

Дыплом I ступені
Асташонак Анастасія
вучаніца 9 «Д» класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мінска»,
верш “Мая малітва”

Дыплом II ступені
Свірыдава Лізавета
вучаніца 9 «З» класа ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Мінска», верш “Нашай Ніве”

Дыплом III ступені
Аляксееў Іван
вучань 9 «А» класа ДУА «Гімназія № 15 г. Мінска»,
верш “Каб я князем быў…”

21 красавіка 2022 года адбыўся фінал конкурсу ў намінацыі «Толькі ў палёт». У выставачнай зале музея дэманстраваліся 23 мадэлі самалётаў, якія выраблены з самых розных матэрыялаў. Усе мадэлі самалётаў засталіся ў музеі Янкі Купалы і будуць дэманстравацца ў філіяле музея “Вязынка”. Мадэлі, якія занялі прызавыя месцы будуць экспанавацца ў інтэрактыўнай зоне “Хлопчык і лётчык” стацыянарнай экспазіцыі музея паэта.

Умельства і палёт фантазіі маленькіх майстроў ацэньвалі:
— Загадчык кафедры тэхнічнай эксплуатацыі паветраных суднаў і рухавікоў Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Антон Іванавіч Рыпінскі
— Курсант Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Віталій Катовіч
— Інжынер па якасці Мінскага аэраклуба ДАСААФ Сяргей Юхневіч
— Лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба ДАСААФ Аляксей Мікалаевіч Крамянскоў
— Вучоны сакратар Дзяржаўнага літаратурнга музея Янкі Купалы  Галіна Варонава
— Загадчык кабінета архітэктуры і дызайна Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Таццяна Мікалаеўна Пучкоўская

Маленькія фіналісты атрымалі дыплом і каштоўныя падарункі ад музея Янкі Купалы і партнёраў конкурсу.

Пераможцы конкурсу творчых работ «Маладняк» у намінацыі “Толькі ў палёт”, узроставая група – 1-4 класы

Дыплом I ступені
Сіраж Андрэй
вучань 3 «Г» класа ДУА «Сярэдняя школа № 147 г. Мінска»

Дыплом II ступені
Мартыненка Дар’я
вучаніца 4 «Б» класа ДУА «Гімназія № 36 г. Мінска»

Дыплом III ступені
Русак Глеб
вучань 2 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 118 г. Мінска»

Партнёрамі выступілі: Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі, Мінскі аэраклуб ДАСААФ, Мінскі заапарк, сетка мастацкіх крамаў «Арт-территория», сетка кніжных крамаў «OZ.by», Кампанія “Белдзяржстрах”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *