19 снежня Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы наведала грузінская фолк-група «Бані»

Грузінская група «Bani» наведала інтэрактыўную музейную праграму «Калядкі ў Купалавым доме». Беларускія калядныя песні і гульні, «Кура-шчабятура», грузінскія народныя песні і «Елачка» на беларускай мове ў перакладзе Янкі Купалы — свята удалося!

Аснова рэпертуару групы Bani — самабытная музыка і танцы грузінаў у сучаснай апрацоўцы. Толькі ў гэтым канцэртным сезоне гастролі артыстаў з поспехам прайшлі ў Бельгіі, Ізраілі, Галандыі, Казахстане, Аўстрыі, Турцыі, Украіне, Карэі, у гарадах Расіі — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Казані, Улан-Удэ, Ніжнім Ноўгарадзе, Нальчыку, Валгаградзе, Уладзікаўказе і Cочы.

Грузінска-беларускае многагалоссе!

Елачка па-беларуску ў грузінскім выкананні!