Інтэрактыўная праграма «Паўлінка ў Акопах»

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сумесна з турыстычнай кампаніяй ТАА “Вегатур” запускае новы праект “Паўлінка ў Акопах”.

Час правядзення: па суботах і нядзелях з 11.07.2020 па 30.09.2020

25 ліпеня (субота)

11.00 — пачатак праграмы (10.00 — ад’езд ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

16.00 — пачатак праграмы (15.00 — адъезд ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

26 ліпеня (нядзеля)

11.00 — пачатак праграмы (10.00 — ад’езд ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)

Месца правядзення: філіял “Акопы” (в. Харужынцы, Мінская вобласць, Лагойскі раён).

Чаму філіял “Акопы”?

У фальварку Акопы з 1909 па 1926 жылі мама і сёстры Янкі Купалы, да якіх ён прыязджаў на працягу 16 гадоў. Упершыню наведаўшы гэтыя месцы ў 1910 годзе, паэт палюбіў іх назаўсёды. Наваколле сядзібы стала для Янкі Купалы месцам літаратурных сустрэч, дыскусій, спасціжэння культурна-гістарычных традыцый.

Акопам беларуская літаратура абавязаная сваімі самымі яркімі старонкамі: тут Янка Купала напісаў больш за 80 вершаў, несмяротную камедыю «Паўлінка», драму “Раскіданае гняздо», трагікамедыю «Тутэйшыя», рамантычныя паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», » Яна і я», «Гарыслава», празаічны пераклад «Слова пра паход Ігаравы». У Акопах расквітнеў геній Янкі Купалы, тут ён нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург.

Апісанне праекта:

3 — х гадзінная інтэрактыўная праграма з паглыбленнем у атмасферу беларускага побыту пачатку 20 стагоддзя.

1 частка. Інтэрактыўная экскурсія па музеі.

2 частка (на тэрыторыі філіяла). Удзел у беларускім кірмашы разам з героямі п’есы «Паўлінка».

На тэрыторыі філіяла будуць адноўлены аб’екты кірмашовай плошчы пачатку 20 стагоддзя, дзе госці змогуць адчуць атмасферу народнага гуляння і атрымаць асалоду ад нацыянальнага каларыту:

— наведаць карчму «Апошні грош» і пакаштаваць беларускія закускі;

— пазнаёміцца з традыцыйнымі рамёствамі і паспрабаваць свае сілы ў вырабе разнастайнай прадукцыі;

— набыць вырабы народных умельцаў і натуральныя беларускія прадукты;

— паглядзець выступленне тэатральных, музычных і цыркавых калектываў;

— выпрабаваць сябе на сілу і спрыт на атракцыёнах.

3 частка (на тэрыторыі філіяла).

Пасля кірмашу ўсіх да сябе ў госці запрашае сям’я Крыніцкіх (Сцяпан і Альжбета). Далейшыя падзеі будуць адбывацца на галоўнай сцэне, а гледачы стануць іх актыўнымі ўдзельнікамі.

Госці садзяцца за сталы і лаўкі, Паўлінка падае беларускі нацыянальны пачастунак, адначасова на сцэне пачынаецца паказ ўрыўка са спектакля «Паўлінка». Афарызмы, якія сталі класікай, беларускія народныя песні і прыпеўкі нікога не пакінуць абыякавымі, і вядома, ніхто не зможа ўседзець на месцы, калі музыкі зайграюць польку, лявоніху і шляхетны падэспань.

Аднойчы наведаўшы гэта неверагодна маляўнічае месца, вы будзеце распавядаць пра яго сябрам і знаёмым, а таксама марыць прыехаць сюды зноў і зноў!

Даведкі на сайце http://paulinka.tilda.ws/

і па тэлефонах:

  • 8 017 327 78 66 (музей);
  • МТС 8 029 306 78 55 (“Вегатур”).

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *