Купалаў фэст-2021

11 ліпеня 2021 года парафія Найсвяцейшай Тройцы і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шчыра запрашаюць у Радашкавічы ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе ў Вязынцы, быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашкавічы і атрымаў імя ў гонар найвялікшага прарока хрысціянства. Паэт кожным паэтычным і публіцыстычным радком імкнуўся спрасціць шлях да Беларусі, каб беларусы, як і многія народы Еўропы ў той час, занялі “свой пачэсны пасад між народамі”. На шляху да Беларусі Янка Купала крочыў разам з беларускім народам, асабіста зведаў цяжар гістарычных падзей.

Сёлета Купалаў фэст адбываецца ў 100-ую гадавіну Рыжскай мірнай дамовы (1921), падпісанне якой спыніла вайну, але раздзяліла беларускія землі. Мяжа прайшла па самых дарагіх мясцінах: такія значныя для лёсу паэта Вязынка і Радашкавічы сталі недасяжныя амаль на два десяцігоддзі… У той час слова Янкі Купалы яднала ўсіх тых, што “беларускай гутаркай гамоняць” па абодва бакі мяжы.

У праграме фэсту:
10.00 – Святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў музычным суправаджэнні вядомых арганістаў, салістаў Белдзяржфілармоніі Юрыя Габруся і Варвары Царук, салістаў Моладзевай трупы Вялікага тэатра Беларусі і Сімфанічнага аркестра Беларусі Дзмітрыя Апяцёнка і Ігната Данько;
11.20 – грамадска-культурная акцыя “Чытаем Купалу разам”. Дэкламацыя вершаў Янкі Купалы 1920–1921 гадоў адбудзецца з удзелам творчага аб’яднання “Батлейка” пад кіраўніцтвам Наталлі Расціславаўны Маскалевіч (Маладэчанскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”)

Інфармацыйныя партнёры фэсту – партал Catholic.by і “Радыё Марыя”.

Месца правядзення: Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашкавічы, вул. Бурдзенюка, 2
Шаноўныя госці, нагадваем пра абавязковае выкарыстанне маскі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *