Купалаўскія дні 2020

26 чэрвеня (пятніца)

16.00 – Жальбіны з нагоды 78-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы (Вайсковыя могілкі, г. Мінск).

18.00 – Святая імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах.

 

6 ліпеня (панядзелак)

  • Музейна-тэатральны online-фэст «Паўлінка на Купалле» – сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Старт праекта – 20.00;

Час правядзення –  06.07.2020 – 12.07.2020;

Месца правядзення: сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

7 ліпеня (аўторак)

Да 138-годдзя з Дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы:

  • Ускладанне кветак да помніка Янку Купалу.

Час правядзення – 11.00.

Месца правядзення – парк імя Янкі Купалы, г. Мінск.

  • Пасадка саджанцаў бэзу гатунку “Паўлінка” – сумесны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У праекце возьмуць удзел кіраўніцтва арганізацый-партнёраў, а таксама акцёры – выканаўцы галоўных роляў славутага спектакля розных гадоў.

У Акопах расквітнеў геній Янкі Купалы, тут ён нарадзіўся як лірык сусветнага значэння і выдатны драматург, спадзяемся, што кожную вясну будзе квітнець і бэз “Паўлінка” пасаджаны з любоўю для ўсіх аматараў творчай спадчыны Янкі Купалы.

Час правядзення – 12.30;

Месца правядзення: філіял музея “Акопы” (в. Харужынцы, Лагойскі раён, Мінская вобласць).

  • Бясплатны ўваход на экспазіцыю філіяла “Вязынка” для тых, чыё імя Ян альбо Іван, хто прынёс кветкі да помніка Янку Купалу ці прыйшоў у купальскім вянку.

Час правядзення – з 9.45 – 17.30.

Месца правядзення – Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка” (Мінская вобласць, Маладзечанскі раён).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *