Міністр культуры прадставіў калектыву Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы новага кіраўніка

Ім стала Ганна Галінская. Больш за 20 гадоў Ганна Васільеўна працавала ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з іх 9 – на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай рабоце. У свой час скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, затым аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Ганна Васільеўна глыбока ведае спецыфіку музейнай справы, добра арыентуецца ў стратэгіі развіцця музейнай галіны, міжнародных навуковых і культурных сувязях.

Міністр культуры Анатолій Маркевіч выказаў упэўненасць, што Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы пад кіраўніцтвам Ганны Галінскай рэалізуе шэраг новых праектаў па патрыятычным, духоўным выхаванні моладзі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *