Музейна-педагагічны занятак «Адпачні ЯК»

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на цыкл музейна-педагагічных заняткаў

«Адпачні ЯК»

для дзяцей ад 7 да 10 гадоў

Падчас забаўляльнай праграмы дзеці:
• даведаюцца, як бавіў свой вольны час Янка Купала
• пазнаёмяцца з нацыянальнымі стравамі, якія гатавала жонка паэта Уладзіслава Францаўна
• засвояць слоўнік беларускага садавода
• створаць прыгожую клумбу
• прымуць удзел у квэсце “Адпачні ЯК”
• акунуцца ў атмасферу старажытнага свята Купалле

Кожны ўдзельнік атрымае новыя веды,
незабыўныя ўражанні і памятны сувенір!

Уваход – 5,50 р.
Працягласць праграмы – 60 хвілін
Мінск, вул. Янкі Купалы, 4

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *