Музейна-педагагічны занятак «Багач»

Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі
Заслужыцца на ласку ў цябе…
(Янка Купала “ Хлеб”)
Багач (Багатнік, Багатуха) — старажытнае свята заканчэння ўборкі збожжа і пачатак сяўбы азімых. Асноўны сімвал гэтага свята – сноп, кадоўбчык з жытам і свечкай. 3 гэтымі атрыбутамі жыхары вёскі абыходзілі ўсе двары, кожны гаспадар клаў у кадоўбчык зерне са свайго поля – атрымліваўся багач. Яго ставілі на покуць у хаце гаспадара – асабліва працавітага, руплівага і дбайнага. Той, хто атрымліваў багач, спраўляў гучнае, прыгожае свята.
Мэта праграмы: пазнаёміць вучняў малодшага школьнага ўзросту з традыцыямі старажытнага народнага свята “Багач”, якое апяваў у сваёй творчасці Янка Купала; выхоўваць павагу да нацыянальнай спадчыны і культуры.
У праграме:
- абрадавыя песні ды танцы;
- відэаролік “Ад калоссяў да хлеба”;
- прымаўкі пра хлеб;
- знаёмства з прыладамі працы канца 19 – пач. 20 ст. (з фондаў музея);
- гульня “Млын”;
- майстар-клас па вырабе «Багачыка»;
Час правядення: верасень — лістапад
Працягласць праграмы: 60 хвілін
Абавязковы запіс па тэл. 8 (017) 327 78 66