Ляўкі

Адрас: 211038, в. Ляўкі, Аршанскі раён, Віцебская вобласць
Тэлефон: 8 021 65 7 16 46
Час працы: 10.00 – 17.00
Выхадны: панядзелак, святочныя дні

02

Філіял “Ляўкі” заснаваны паводле пастановы ЦК КП(б)Б і СНК БССР ад 04.08.1945 № 1139-292 “Аб увекавечанні памяці Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы”.

11.10.1978 г. створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі” (агульная плошча 19 га).

У склад мемарыяльнага комплексу ўваходзяць дача Купалы, будынак былой канторы Копыскага лясніцтва, домік шафёра, гасцініца, гаспадарчыя пабудовы, гараж, у якім экспануецца машына пісьменніка “Шэўрале”, падараваная яму ўрадам БССР у 1939 г., помнік “Восень паэта” (скульптар А. Анікейчык), участак лесу, зона масавых гулянняў.

04Экспазіцыя складаецца з дзвюх частак. Літаратурна-дакументальная частка размешчана ў будынку былой канторы Копыскага лясніцтва, што ацалеў падчас апошняй вайны.
У гэтым доме летам 1935 г. жыў Янка Купала ў сям’і ляснічага М.І. Шыманскага, пакуль па ўрадавай пастанове да 30-годдзя творчай дзейнасці Песняра будавалася яго дача.

У 1962 г. да 80-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы тут была ўсталявана мемарыяльная дошка. У 1962-1977 гг. філіял працаваў на грамадскіх пачатках.

У 1977 і 1982 экспазіцыя мадэрнізавана і значна пашырана: асноўным экспазіцыйным аб’ектам стала рэканструяваная дача Янкі Купалы (мемарыяльная зона). У полымі вайны дача паэта згарэла. Дачны дом пісьменніка быў адноўлены ў 1981 г. па праекту Я. Раманоўскага і Ф. Анісовіча.

У 2015 г. у Ляўках створана новая літаратурна-дакументальная экспазіцыя. Скразной тэмай яе стала ўвасабленне вобраза “Госці”, разгорнутага ў аднайменным вершы ляўкоўскага цыкла. Госцем прыехаў у гэтыя мясціны Янка Купала. Як гаспадар дачы ўжо сам прымаў гасцей – жыхароў навакольных вёсак, сяброў-пісьменнікаў. Госці па сённяшні дзень прыязджаюць у Ляўкі, каб прайсці Купалавымі сцежкамі.

Сучаснае мультымедыйнае абсталяванне экспазіцыі дае магчымасць глыбей адчуць атмасферу часу і прысутнасць паэта. Кожная музейная зала мае свой голас: песні на словы Купалы, аўдыёзапіс яго голасу, птушыныя спевы. А мультымедыйнае акно, што знаходзіцца ў стылізаваным пакоі лясніцтва 1930-х, дазваляе кінуць позірк на ляўкоўскае бытаванне песняра.

_DSC0211 IMG_9871 IMG_9847

 

Вам таксама будзе цікава:

 

#

У 1972 г. рэстаўравана хата, у якой нарадзіўся будучы паэт.

#

У філіяле “Акопы” штогод праводзяцца семінары для маладых паэтаў Міншчыны.

#

Філіял “Яхімоўшчына” адкрыты для наведвальнікаў 30.05.2001.