Наручны гадзіннік «Янка Купала»

Сярод экспанатаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы знаходзіцца ўнікальны прадмет — наручны гадзіннік, які паэт набыў у 1930-ыя гады і насіў да канца жыцця. Менавіта гэты гадзіннік стаў крыніцай натхнення для Мінскага гадзіннікавага завода «Луч» пры стварэнні новай, унікальнай лімітаванай калекцыі «Мова».
5 прычын набыць гадзіннік з серыі «Янка Купала»:
- Раменьчык з натуральнай скуры аздоблены нацыянальным арнаментам
- На адваротным баку цыферблата змешчаны радок з верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?»
- Гадзіннік падыдзе як мужчынам, так і жанчынам
- Вы можаце стаць 1 з 200 уладальнікаў унікальнага гадзінніка
- Ну, і амаль што такі наручны гадзіннік быў у Янкі Купалы. Чаму б не адчуць сябе паэтам
Старт продажу ў інтэрнэт-краме – 16 лютага
Старт продажу ў магазінах розніцы – 21 лютага, акурат у Дзень роднай мовы
Замовіць гадзіннік можна па спасылцы https://luch.by/kollektsii/yanka-kupala/