Навіны і падзеі

ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні

Музей : 18.10.2019 15:06 : Навіны музея

ХІІІ Міжнародныя Купалаўскія чытанні

“НАМ ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА”

да 75-годдзя заснавання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і Міжнародны фонд Янкі Купалы праводзяць традыцыйную міжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, рэцэпцыі нацыянальнай культурнай спадчыны ў сучасным свеце. Музеязнаўчая секцыя разгледзіць праблемы і персепктывы развіцця сучаснага літаратурнага музея, яго ролю ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі выбітных творцаў.

23 кастрычніка 2019 года а 17.00 адбудзецца прэзентацыя беларускага нумара часопіса “NAPÚT” (Будапешт), які пазнаёміў венгерскага чытача з гісторыяй і культурай Беларусі, з творчасцю Янкі Купалы: змешчаны 4 варыянты перакладу верша “А хто там ідзе?” і пераклад першай часткі п’есы “Тутэйшыя”. Выданне прадставяць галоўны рэдактар Дзьёрдзь Сонды і перакладчык Петар Барас.

24 кастрычніка 2019 года распачнецца праца канферэнцыі. Да беларускіх навукоўцаў далучацца даследчыкі з Расіі, Польшчы, Венгрыі, Латвіі, каб абмеркаваць розныя аспекты купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.

У рамках канферэнцыі будзе прэзентаваны выставачны праект да 110-годдзя прыезду Янкі Купалы ў Пецярбург “Душой я вольны чалавек”, які ўпершыню экспанаваўся на пляцоўцы Усерасійскага музея А. С. Пушкіна ў час VII Санкт-Пецярбургскага міжнароднага культурнага форуму (2018). Выстаўка прадстаўляе горад вучобы і творчага сталення першага народнага паэта Беларусі, адзін з цэнтраў беларускага нацыянальнага адраджэння.

Комментировать »

ІV Нацыянальны форум «Музеі Беларусі»

Музей : 07.10.2019 17:18 : Навіны музея

Музей Янкі Купалы прыняў удзел у ІV Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» і стаў адным з лідараў па колькасці атрыманых узнагарод:

  • Спецыяльны дыплом журы ў намінацыі «За лепшае прадстаўленне музея на экспазіцыі форуму»
  • Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі «За лепшае музейнае выданне»
  • Дыплом I ступені ў намінацыі «За навацыі ў музейнай дзейнасці»

Дзякуем журы, віншуем калег і чакаем гасцей форуму ў нашым музеі!

 

 

 

Комментировать »

Новы музейна-педагагічны занятак“Багач” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Музей : 03.10.2019 11:53 : Анонс падзей, Навіны музея

Мы і з сошкай ішлі, і з баронкай ішлі

Заслужыцца на ласку ў цябе…

(Янка Купала “Хлеб”) Даведацца больш »

Комментировать »

1 кастрычніка рабочы дзень музея пачаўся з візіта Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Спадара Чжун Ёль ТХЭ

Музей : 01.10.2019 15:04 : Навіны музея

Комментировать »

Музею-75!

Музей : 24.09.2019 16:19 : Навіны музея

“З Купалам у сэрцы” – так называўся ўрачысты вечар, прысвечаны 75-гадоваму юбілею Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, які музей адзначыў 23 верасня 2019 года.

Сімвалічна, што свята супрацоўнікі Купалавага дому сустракалі на сцэне гасціннага і дабразычлівага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Як сказаў аднойчы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў: “музей і тэатр, дзякуючы Янку Купалу – сваякі”. Атмасфера тэатра ў гэты дзень напоўнілася асаблівай душэўнай цеплынёй і сардэчнасцю.

Высокая ацэнка дзейнасці музея прагучала ў Віншавальным адрасе ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Калектыў ўстановы “Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы” атрымаў Падзяку Прэм’ер-Міністра Рэспублікі Беларусь С.М.Румаса за значны ўклад у захаванне і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры.

Музей з юбілеем павіншавалі Першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Н.В. Карчэўская, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь А.В. Дапкюнас, начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь У.У.Андрыевіч,  Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы П.П. Латушка, Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма С.Р.Крысенка, прагучалі відэавіншаванні ад Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў Рэспублікі Беларусь у Кітаі і Фінляндыі, а таксама ад беларусаў Аргенціны і калег з музея Янкі Купалы ў сяле Пячышчы, Рэспубліка Татарстан.

У канцэртнай праграме вечара прынялі ўдзел любімы намі народны артыст СССР, народны артыст Беларусі Генадзь Сцяпанавіч Аўсяннікаў з вершам-дэбютам Янкі Купалы “Мужык”, бліскучы акцёрскі дуэт славутага спектакля “Паўлінка” Алег Гарбуз і Юлія Шпілеўская пры падтрымцы артыстаў аркестра выканалі ўрывак з легендарнага твора, а таксама заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Ігар Сігоў, які непаўторна ўвасобіў вобраз Мужыка з драматычнай паэмы “Адвечная песня”.

У святочнай праграме прагучалі песні на словы Янкі Купалы ў выкананні Аляксандра Віслаўскага, а таксама Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.

“Спадчына”, пакладзеная на музыку Ігарам Лучанком, у выкананні лаўрэата і дыпламанта міжнародных конкурсаў Ільі Сільчукова стала прыемным падарункам ад Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Упершыню з вялікай сцэны прагучаў гімн Купалавага дому на словы Навума Гальпяровіча і музыку Алеся Камоцкага ў выкананні ўсіх супрацоўнікаў музея – гэта стала адным з самых кранальных момантаў свята, бо ўсе 200 чалавек, які знаходзіліся ў зале, слухалі гімн стоячы!

Шмат шчырых слоў і віншаванняў прагучала ў гэты цудоўны вечар. Юбілей – выдатная магчымасць прыгадаць яркія моманты жыцця музея, сабраць разам былых супрацоўнікаў і сяброў – усіх, хто жыве і працуе з Купалам у сэрцы!

Прытулак любові – Купалаўскі Дом,

Дзе зноў зажадалі сустрэцца.

З Купалам у сэрцы усе мы жывём.

З Купалам – у сэрцы!

Комментировать »

Увага! 23-га верасня музей працуе да 15:00

Музей : 23.09.2019 10:19 : Навіны музея
Комментировать »

17 верасня 2019 года адбылося адкрыццё выстаўкі “Мяжа была пад Мінскам. 1921–1941”

Музей : 11.09.2019 09:43 : Навіны музея

Выставачны праект беларускага гісторыка Ігара Мельнікава прысвечаны гісторыі міжваеннай польска-савецкай мяжы ў Беларусі.

На працягу апошніх 10 гадоў даследчык ладзіў экспедыцыі, вывучаў асаблівасці функцыянавання мяжы паміж Польшчай і БССР. Плён палявых даследванняў – вялікая калекцыя артэфактаў, фотаздымкаў і дакументальных матэрыялаў, што ўвайшлі ў кнігі “Мяжа ля Заслаўя 1921–1941 гг.” (2015) і “Мяжа была пад Мінскам 1921–1941 гг.” (2017).

Госці выстаўкі ўпершыню ў Беларусі ўбачаць сотні ўнікальных экспанатаў – памятак той цяжкой эпохі, калі Беларусь была падзелена паміж Савецкім Саюзам і Другой Рэччу Паспалітай. Асаблівую цікавасць выклікаюць дакументы, якія рэгламентавалі знаходжанне грамадзян у памежнай зоне, пашпарты і даведкі. Адмысловы раздзел прысвечаны барацьбе з кантрабандыстамі і працы польскай і савецкай выведкі.

Асаблівую ўвагу аўтар надае падзеям 17 верасня 1939 года на “мяжы цывілізацый”, калі Чырвоная Армія распачала “вызвольны паход” у Заходнюю Беларусь. Тады даваенная мяжа ператварылася ў “зону загароды”, якую аж да чэрвеня 1941 года ахоўвалі савецкія памежнікі, якія пасля нападу нацысцкай Германіі на СССР мужна змагаліся супраць ворага на “старой мяжы”.

Выставачны праект “Мяжа была пад Мінскам. 1921–1941” на аснове аўтэнтычных экспанатаў дазваляе паглыбіць веды і зразумець феномен даваеннай савецка-польскай мяжы, якая наклала вялікі адбітак на лёс беларускага народа і дзяржавы.

Праект прысвечаны 80-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны і накіраваны на захаванне гістарычнай памяці пра тыя падзеі.

Комментировать »

2 верасня ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы прайшоў «Адзіны дзень бяспекі»

Музей : 11.09.2019 09:42 : Навіны музея

Трэніровачная эвакуацыя наведвальнікаў

Навучанне карыстаннем першасных сродкаў пажаратушэння

Комментировать »

Спачуванні!

Музей : 26.08.2019 12:34 : Навіны музея

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы смуткуе з прычыны заўчаснай смерці шчырага сябра музея, пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, педагога Пятра Васільевіча Васючэнкі і выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім. Нам засталіся яркія творы і працы, якія вучаць глыбей разумець свет беларускай літаратуры, у тым ліку спадчыну Янкі Купалы.

Вечная памяць.

Комментировать »

Круглы стол “Беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі”

Музей : 01.08.2019 21:22 : Навіны музея

Круглы стол “Беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі”

 31 ліпеня 2019 года Дзяржаўным літаратурным музеям Янкі Купалы разам з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдавецкім домам “Звязда” і Пасольствам Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь быў арганізаваны круглы стол “Беларуска-узбекскія літаратурныя сувязі”.

Сустрэча творчай і навуковай інтэлігенцыі прайшла ў рамках І Форума рэгіёнаў і Дзён культуры Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь. Узбекскі бок на пасяджэнні прадставілі ганаровыя госці: старшыня Камітэта па міжнацыянальных зносінах і сяброўскіх сувязях з замежнымі краінамі пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Узбекістан Рустамбек Курбанаў, старшыня Саюза пісьменнікаў Сіраджыддзін Саідаў, старшыня Акадэміі мастацтваў Акмал Нурыддзінаў, рэктар Ташкентскага дзяржаўнага універсітэта ўзбекскай мовы і літаратуры імя Алішэра Наваі Шухрат Сіраджіддзінаў, а таксама землякі: старшыня Ташкентскага гарадскога беларускага нацыянальнага цэнтра “Світанак” Святлана Дудзюк і прафесар Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта сусветных моваў Анатоль Ліхадзіеўскі.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел супрацоўнікі выдавецкага дома “Звязда”, прадстаўнікі журналаў “Нёман”, “Маладосць”, Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, беларускія паэты – перакладчыкі ўзбекскай літаратуры, прадстаўнікі творчай інтэлегенцыі.

Адным з аспектаў сустрэчы ў Купалавым доме быў ўспамін пра беларускага паэта, перакладчыка, літаратуразнаўцу Сцяпана Ліхадзіеўскага (1911–1979), які ў 1920–1930 гадах сустракаўся з Янкам Купалам, а ў 1943 годзе браў удзел у вечары памяці паэта ў Ташкенце, дзе ў гады ІІ Сусветнай вайны знайшлі прытулак многія беларусы, сярод якіх быў і Якуб Колас.

Купалаў дом зноў стаў месцам аднаўлення повязі пакаленняў і развіцця беларуска-узбекскага культурнага дыялогу.

Таксама ў рамках круглага стала адбылася прэзентацыя кнігі «Перамога адна на ўсіх. Беларусь – Узбекістан», якая прысвечаная воінам-узбекістанцам, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Беларусі. Новае выданне працягвае серыю кніг «Беларусь памятае: у імя жыцця і свету», якая ствараецца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае». Кнігу прадставіў дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Уладзімір Уладзіміравіч Андрыевіч.

Комментировать »
« Старонка 1, 2, 3 ... 13, »