
КП НД Ф Кн РЯК
Незразумелыя скарачэнні для многіх людзей, але не для супрацоўнікаў фондавага аддзела. Для таго, каб і вы з лёгкасцю маглі расшыфраваць гэтыя надпісы, музей Янкі Купалы прапануе нешта надзвычай цікавае
Да Міжнароднага дня роднай мовы музей прыадчыніць шафы і скрыні сваіх фондасховішчаў. Галоўны захавальнік фондаў распавядзе пра самыя цікавыя прадметы і іх гісторыі, напрыклад:
- Убачым зімовае футра паэта, якое ён замовіў у знакамітага краўца
- Адлічым час па наручным гадзінніку Янкі Купалы, які стане значнай падзеяй гэтага года (падрабязнасці ўжо хутка)
- Даведаемся, чаму адзін зборнік «Жалейка» каштаваў 50 капеек, а другі ажно 80
- Паглядзім на фотаздымак паэта, пра які наведвальнікі звычайна кажуць: «Які прыгажун!»
- Прачытаем адзін з самых вядомых вершаў «А хто там ідзе?» з рукапіса Янкі Купалы
- І канешне навучым правільна прымаць і апісваць прадметы і размяркоўваць іх па калекцыях
Яшчэ болей пераканаліся ў тым, што хочаце ведаць пра фонды ўсё? Тады далей інфармацыя для вас:
Экскурсія адбудзецца: 19 лютага (пятніца) а 16.00, 17.00 і 18.00
Колькасць чалавек у адной групе – 5 чалавек
Кошт – 5.50 рублёў
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне (29) 316-04-08 ці (017) 395-57-66
Месцаў усяго 15, таму раім не губляць час, а хутчэй запісвацца на неверагодную экскурсію