Архіў навін

УВАГА!

Музей : 30.05.2019 15:09 : Архіў навін

У адпаведнасці з загадам ад 30.05.2019 г. №53 Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і ў сувязі з павялічэннем патоку турыстаў падчас II Еўрапейскіх гульняў змяняецца час працы музея і філіялаў на перыяд з 01.06.2019 па 30.06.2019.

Музей (Мінск) працуе без выходных з 09.30 да 20.30;

Філіялы музея “Вязынка”, “Яхімоўшчына”, “Акопы”, “Ляўкі” працуюць без выходных з 10.00 да 19.00.

Комментировать »

Літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска

Музей : 30.05.2019 14:50 : Архіў навін

22 мая 2019 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, падрыхтаванае вучнямі сш №22 г. Мінска па ініцыятыве педагога Пунтус Інэсы Вячаславаўны. Школьнікі паказалі адмысловую праграму, падчас якой выконвалі песні на словы Янкі Купалы і чыталі вершы паэта. Супрацоўнікі музея з вялікім задавальненнем прынялі ў падарунак сувеніры, зробленыя рукамі дзяцей. А мадэль самалёта ўпрыгожыла інтэрактыўную зону “Хлопчык і лётчык” на экспазіцыі музея.

Вучні прыемна ўразілі супрацоўнікаў музея сваёй выхаванасцю і зацікаўленасцю гісторыяй беларускай літаратуры, што, безумоўна, з’яўляецца вынікам працы педагагічнага калектыва школы.

 

Комментировать »

Творчая сустрэча з Кшыштавам Шатраўскім!

Музей : 27.05.2019 10:51 : Архіў навін, Навіны музея

Комментировать »

У 2019 годзе ўпершыню ўбачыў свет зборнік санетаў “Беларусийн сонгодог зохиолч”

Музей : 22.05.2019 13:10 : Архіў навін

 

22 санеты Янкі Купалы пераклаў на мангольскую мову заслужаны дзеяч культуры, сцэнарыст, публіцыст і перакладчык з Манголіі Бадам-Ачырын Галаарыд.

У 2018 годзе Бадам-Ачырын Галаарыд упершыню наведаў Беларусь, пазнаёміўся з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ў Мінску. Паважаны мангольскі перакладчык паставіў перад сабой творчую задачу – пераўвасобіць творы беларускага песняра на родную мову.

Вершы Янкі Купалы у мастацкіх вобразах адлюстроўваюць Беларусь, яго паэзія дарагая сэрцу кожнага беларуса – гэта пачуцці, эмоцыі, глыбокі роздум, хваляванне за лёс свайго народа, любоў да Бацькаўшчыны.

Мангольскія чытачы сёння могуць пазнаёміцца з творчасцю беларускага Песняра. Гэты зборнік дапаможа сэрцам адчуць выдатныя радкі, якія адлюстроўваюць багацце беларускай душы, бліжэй пазнаць культуру, дакрануцца да жыццёвага і духоўнага вопыту беларускага народа.

Беларусы ўдзячныя перакладчыкам, што беларуская літаратура разам з Янкам Купалам прыходзіць да чытача ў Манголіі. Дзякуючы гэтаму ўзаемна спасцігаецца багацце мовы, нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі народаў, умацоўваюцца культурныя сувязі. Спадзяемся, што творы любімага паэта беларускага народа знойдуць жывы водгук у мангольскага чытача.

Комментировать »

Ноч музеяў 2019

Музей : 14.05.2019 15:52 : Архіў навін, Архіў падзей

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею ! Даведацца больш »

Комментировать »

Ноч музеяў 2019

Музей : 14.05.2019 15:46 : Анонс падзей, Архіў навін

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею !
Даведацца больш »

Комментировать »

28 чэрвеня на Вайсковых могілках адбыліся традыцыйныя Жальбіны з нагоды 75-й гадавіны смерці Янкі Купалы

Музей : 26.06.2017 11:58 : Архіў навін

У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала”. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Купалаўскія дні 2017

Музей : 20.06.2017 15:12 : Архіў навін

Комментарии закрыты

27 чэрвеня адбылася ўрачыстая прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на славацкай мове

Музей : 20.06.2017 14:54 : Архіў навін

У рамках праграмы традыцыйных Купалаўскіх дзён Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы прэзентаваў зборнік выбраных вершаў Янкі Купалы “А хто там ідзе?” на славацкай мове. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

10 чэрвеня адбылася ўнікальная экскурсія па Купалаўскіх мясцінах разам з турыстычнай кампаніяй «Віаполь»

Музей : 12.06.2017 15:46 : Архіў навін

На экскурсію, прысвечаную 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пес­ня­ра Янкі Ку­па­лы група адправілася разам з дырэктарам Дзяржаўнага літаратурнага му­зея Янкі Ку­па­лы Аленай Ляшковіч. Даведацца больш »

Комментарии закрыты
« Старонка 1, 2, 3 ... 6, »