Архіў навін

Ноч музеяў on-line 18 мая 2020

Музей : 12.05.2020 13:19 : 2020 год, Архіў навін

Даведацца больш »

Комментировать »

Змены ў графіку работы музея на красавік

Музей : 02.04.2020 12:27 : 2020 год

Даведацца больш »

Комментировать »

Выстаўка «Клумак з кніжкамі пад пахай»

Музей : 30.03.2020 14:19 : 2020 год, Архіў навін

2 красавіка 2020 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы пачне працу выстаўка «Клумак з кніжкамі пад пахай».

Калекцыю выданняў мініяцюрных кніг прэзентуе Яўген Ксяневіч – бібліяфіл, збіральнік твораў сучаснага беларускага мастацтва.

Адна з прадстаўленых кніг мае на вокладцы мудрасць з Усходу: «Дом без кнігі – дзень без сонца». І сёння, калі ёсць шмат інфармацыйных крыніц, кніга застаецца сябрам, з якім можна пагутарыць, знайсці цікавыя звесткі, якіх яшчэ няма ў лічбавай прасторы.

Яўген Ксяневіч лічыць мініяцюрную кнігу вяршыняй паліграфічнага мастацтва. Выданне такіх кніг патрабуе тонкай работы мастакоў, друкароў, дызайнераў. Заўсёды падкрэслівае, што мініяцюрныя кнігі – гэта візітоўка паліграфічнага майстэрства краіны.

Першыя міні-кнігі былі выдадзены ў Мінску ў 1833 годзе. З таго часу гэта традыцыя працягваецца і сёння: многія выдавецтвы друкуюць мініяцюрныя кнігі.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з кнігай на любы густ – гэта і класіка (айчыная і замежная), геаграфічныя атласы, кнігі з серыі «У брацкай сям’і народаў», кнігі Бібліі, кнігі пра смачную ежу, прыказкі і прымаўкі на розных мовах свету і інш.

Асобны раздзел выстаўкі прадставіць мініяцюрныя выданні твораў Янкі Купалы з фондаў музея.

У рамках выстаўкі будзе прэзентавацца новая кніга Яўгена Ксяневіча, кампазітара-песенніка, «Краіна мая, песня мая…», у якую ўвайшлі песні на вершы беларускіх паэтаў – Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка, Анатоля Сыса, Анатоля Вярцінскага, Івана Карэнды, Соф’і Шах, Анатоля Грачанікава, Генадзя Бураўкіна, Яўгена Пясецкага, Юрася Свіркі, Казіміра Сваяка, Змітрака Марозава, Эдуарда Акуліна, Міколы Шабовіча, Ліаніла Кароль, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Навума Гальпяровіча, Сяргея Дарожнага, Сяргея Грахоўскага.

Выстаўка будзе працаваць у тым ліку ў рэжыме online на сайце і ў сацыяльных сетках музея.

Комментировать »

Літаратурна-музычны вечар з нагоды Дня нараджэння Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі

Музей : 04.03.2020 17:23 : 2020 год, Архіў навін

5 сакавіка ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбыўся літаратурна-музычны вечар з нагоды Дня нараджэння Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі.

Даведацца больш »

Комментировать »

Прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман»

Музей : 18.02.2020 16:14 : 2020 год, Архіў навін

20 лютага адбылася прэзентацыя выданняў беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў «Яшчэ прыйдзе вясна» і «Шаўковы туман».

Даведацца больш »

Комментировать »

Міжнародны дзень роднай мовы!

Музей : 18.02.2020 15:11 : 2020 год, Архіў навін

Даведацца больш »

Комментировать »

Адкрыццё выстаўкі «Ты далёка. Ты блізка. Ты побач» у Будапешце

Музей : 10.02.2020 14:40 : 2020 год, Архіў навін

13 лютага 2020 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Ты далёка. Ты блізка. Ты побач» у Расійскім культурным цэнтры ў Будапешце.

Даведацца больш »

Комментировать »

Адкрыццё выстаўкі «Валяр’яна Жолтак. Смак да жыцця»

Музей : 05.02.2020 11:44 : 2020 год, Архіў навін

Даведацца больш »

Комментировать »

7 лютага 2020 года ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты»

Музей : 04.02.2020 15:36 : 2020 год, Архіў навін

7 лютага 2020 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылася прэзентацыя выдання «Янка Купала. Санеты».

Даведацца больш »

Комментировать »

Трэці вечар юбілейнага праекта «Радыё: на хвалі мастацтва»

Музей : 03.02.2020 15:09 : 2020 год, Архіў навін

Да 95-гадовага юбілею Беларускага радыё, які адзначаецца ў лістападзе, канал “Культура” працягвае праект “Радыё: на хвалі мастацтва” – шэраг пазнавальных тэматычных сустрэч са слухачамі.

Трэці вечар адбудзецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 6 лютага ў 19:00. Уваход – вольны.

На гэты раз перанясёмся ў 1940-я гады, калі айчыннае радыё вяшчала з Масквы, але велізарную ўвагу надавала мастацтву. Наведвальнікі апынуцца ў аўдыязале, пачуюць унікальныя фондавыя запісы (напрыклад, галасы Якуба Коласа і Рыгора Шырмы), сустрэнуцца з былымі і цяперашнімі супрацоўнікамі радыё… Музычным падарункам стане жывое выступленне капэлы Алеся Лася “ТрыА”.

Будзе весціся запіс вечара для трансляцыі на канале «Культура» Беларускага радыё 24 лютага 2020 года. 

Комментировать »
« Старонка 1, 2 »