Навіны і падзеі

“Вітай, зямля беларуская!”

Музей : 24.06.2019 15:38 : Навіны музея

Ініцыятар праекта – Калінінградскі абласны гісторыка-мастацкі музей – дорыць жыхарам і гасцям Мінска ўнікальную выстаўку дакументальнай фатаграфіі з нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі.

У экспазіцыю ўвайшлі рэдкія здымкі са збораў Калінінградскага абласного гісторыка-мастацкага музея, Расійскага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў (г. Санкт-Пецярбург), плакаты з Музея Балтыйскага флота (філіял Цэнтральнага ваенна-марскога музея). Унікальныя здымкі адлюстроўваюць франтавыя будні салдат і афіцэраў, дазваляюць убачыць вайну «знутры» вачыма сведкаў і адчуць увесь яе трагізм.

Улетку 1944 году адбылася адна з буйнейшых ваенных кампаній у гісторыі ІІ Сусветнай вайны – Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”, названая ў гонар расійскага генерала, праслаўленага ў час Айчыннай вайны 1812 году. За вызваленне Беларусі гераічна і ахвярна змагаліся салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі рознай нацыянальнасці. 1500 удзельнікаў аперацыі сталі Героямі Савецкага Саюза, сотні тысяч уганараваны ардэнамі і медалямі.

У выніку Беларускай аперацыі войскі Чырвонай Арміі падыйшлі да межаў Усходняй Прусіі. Многія ўдзельнікі вызвалення Беларусі штурмавалі горад Кёнігсберг, а пасля вайны засталіся адбудоўваць новую савецкую вобласць – Калінінградскую.

У склад экспазіцыі ўваходзіць высокатэхналагічны інтэрактыўны кантэнт, які дае магчымасць праз мабільныя прылады атрымаць просты доступ да дапоўненай рэальнасці, што дазваляе “ажывіць” экспанаваныя фотаматэрыялы.

На ўрачыстым адкрыцці выстаўкі прысутнічаў ганаровы госць – ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік вызвалення Беларусі Леў Сямёнавіч Шэйкман.

Для яго, ураджэнца Беларусі, вайна скончылася ў красавіку 1945 года ў Кёнігсбергу. Леў Сямёнавіч узнагароджаны медалём за ўзяцце Кенігсберга, ордэнам Айчыннай вайны, у мірны час ён прысвяціў сябе педагогіцы і удастоены ўзнагароды – выдатнік народнай адукацыі БССР.

Сёння Леў Сямёнавіч таксама вядзе актыўную жыццё, ён – саліст ансамбля ветэранаў вайны, працы і Узброеных сіл пры Доме ветэранаў «Памяць сэрца» – лаўрэата Прэзідэнцкай прэміі за духоўнае адраджэнне.

Леў Сямёнавіч не толькі падзяліўся сваімі ўспамінамі пра адну з самых маштабных аперацый у гісторыі чалавецтва – “Баграціён”, але і выканаў для гасцей свята некалькі музычных кампазіцый. Усе былі ўражаны яго талентам, жыццёвай энергіяй і аптымізмам!

Выстаўка працуе да 13 ліпеня 2019 года.

Комментировать »

Мне сняцца сны аб Беларусі…

Музей : 24.06.2019 14:09 : Навіны музея

28 чэрвеня на Вайсковых могілках Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ладзілі Жальбіны з нагоды 77-й гадавіны смерці народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

У музеі Песняра захоўваецца спецпаведамленне, дзе пазначана, што 28 чэрвеня 1942 года ў 22 гадзіны 30 хвілін “упаў у лесвічны пралёт і разбіўся насмерць народны паэт Беларусі Янка Купала”. Пахаванне адбылося 1 ліпеня 1942 года ў Маскве. На Беларусь паэт вярнуўся толькі ў 1962 годзе – яго прах перазахавалі на Вайсковых могілках у Мінску.

Сучаснікі Янкі Купалы, якім пашчасціла сустракацца і сябраваць з паэтам, захавалі пра яго самую светлую памяць. Для ўсіх наступных пакаленняў жыве паэтычнае слова Песняра, поўнае любові да Бацькаўшчыны і беларускага народа. У знак удзячнай памяці паэту, які ахвярна служыў адражэнню незалежнай Беларусі, запрашаем запаліць свечку і ўскласці кветкі на магілу Песняра падчас жалобнага набажэнства, пасля якога прагучаць вершы-прысвячэнні Янку Купалу.

Комментировать »

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы віншуе пераможцаў КВЭСТА-МАРАФОНУ «Цэнтральнаму – 50!»

Музей : 17.06.2019 18:03 : Навіны музея

13 чэрвеня 2019 г. КУП «Мінскхлебпрам» арганізаваў квэст-марафон «Цэнтральнаму – 50!», прымеркаваны да 50-годдзя Цэнтральнага раёна г. Мінска.

У спаборніцтве бралі ўдзел 8 каманд, якія прадстаўлялі падраздзяленні КУП «Мінскхлебпрам». Каманды выконвалі заданні ў розных месцах сталіцы. Адной з лакацый квэст-марафону стаў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе кожны ўдзельнік атрымаў адмысловае заданне, звязанае з таямніцамі Купалаўскага парку, і налепку з партрэтам Янкі Купалы.

Комментировать »

Мы так доўга гэтага чакалі!

Музей : 06.06.2019 12:39 : Навіны музея

https://www.youtube.com/watch?v=LQIX95MJuRA

Гістарычная драма «Купала» апавядае пра драматычны лёс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У вобразнай і паэтычнай манеры ў карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя.

  • Рэжысёр-пастаноўшчык: Уладзімір Янкоўскі
  • Аўтар сцэнарыя: Алёна Калюнова, пры ўдзеле Аляксандры Барысавай і Уладзіміра Янкоўскага
  • Галоўную ролю — самога Купалы — сыграў латышскі акцёр з беларускімі каранямі Мікалай Шостак.

«Беларусьфільм» разлічвае паказаць карціну на буйных фестывалях, прэм’ера праекта ў шырокім беларускім пракаце адбудзецца не раней 2020 года.

Комментировать »

І няхай самота адпачне

Музей : 03.06.2019 16:54 : Анонс падзей, Навіны музея

Сёлета яшчэ раз запрашаем здзівіцца і нічога не зразумець разам.

Даведацца больш »

Комментировать »

Хутка!!! 23 чэрвеня – культурна-масавыя мерапрыемствы ў рамках II Еўрапейскіх гульняў

Музей : 03.06.2019 12:22 : Навіны музея

У праграме:

На тэрыторыі парка імя Янкі Купалы

15.00 – 19.00 – спартыўнае свята “К&С” да Міжнароднага алімпійскага дня, у рамках якога адбудзецца “Вялікі шахматны турнір” і фінская гульня “Мёлькю”.

19.00 – 21.00 – традыцыйнае свята “Купальская ноч у Купалавым доме” пры падтрымцы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

На экспазіцыі музея

21.00 – 22.00 – квэст “Купалаў код”. Уваход: 3,00 рублі.

 

Комментировать »

Творчая сустрэча з Кшыштавам Шатраўскім!

Музей : 27.05.2019 10:51 : Архіў навін, Навіны музея

Комментировать »

Ноч музеяў 2019

Музей : 10.05.2019 17:29 : Анонс падзей, Навіны музея

У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею !
Даведацца больш »

Комментировать »

Рэспубліканскі суботнік!

Музей : 10.05.2019 17:25 : Навіны музея

20 красавіка 2019 года ў філіяле “Акопы” у рамках рэспубліканскага суботніка добраўпарадкавалі тэрыторыю супрацоўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы шчыра ўдзячны за аказаную дапамогу!

Комментировать »

“Жанчына…Каханне…Вясна”

Музей : 19.04.2019 15:33 : Навіны музея

11 красавіка ў музеі адбылася літаратурна-музычная імпрэза

“Жанчына…Каханне…Вясна” для членаў Мінскага Міжнароднага Жаночага Клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў

Жанчыны пазнаёміліся з традыцыямі беларускага вяселля: слухалі аўтэнтычныя спевы ў выкананні фальклорнага калектыву “Гуда”, рыхтавалі вясельны вянок і каравай, завівалі намітку, перавязвалі сватоў, варажылі, вучыліся танцаваць беларускую “Лявоніху”, даведаліся і пра гісторыю кахання Янкі Купалы.

У другой часцы праграмы чыталі вершы на сваёй роднай мове, прысвечаныя вясне, прыгажосці, жанчыне, каханню, а таксама згадвалі кветкавы сімвал краіны, якую прадстаўлялі.

У якасці музычнага падарунка для ўсіх прысутных прагучалі песні ў выкананні вядомых бардаў Алеся Камоцкага і Максіма Знака.

Напрыканцы запрасілі ўсіх на кубачак гарбаты з вясельным караваем!

Комментировать »
« Старонка 1, 2, 3, 4 ... 13, »