Навіны і падзеі

2 чэрвеня 2016 года ў г. Цхалтуба (Грузія) Музей Янкі Купалы прадставіў міжнародны выставачны праект “Грузія, дружная з сонцам краіна”

Музей : 08.06.2016 14:43 : Навіны музея

У Грузіі ў горадзе Цхалтуба адбылося адкрыццё выстаўкі, якая стала часткай гарадскога фестываля, прысвечанага першаму народнаму паэту Беларусі Янку Купалу, які адпачываў тут штогод, з 1937 па 1941 год. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Першы ў Беларусі сямейны інклюзіўны тэатр «і» запрашае 3 чэрвеня на прэм’еру свайго дэбютнага спектакля «Флейта-Чарадзейка».

Музей : 02.06.2016 16:28 : Навіны музея

Асаблівасць тэатра ў тым, што на сцэне разам з прафесійнымі акцёрамі выконваць ролі будуць дзеці з аўтызмам. Інклюзіўны тэатр – гэта крок насустрач асаблівым дзецям і спроба зразумець іх унікальнасць, адначасова паказаць, што яны абсалютна нічым не адрозніваюцца ад іншых дзяцей. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

9 ліпеня 2016 года ў Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка” адбудзецца традыцыйнае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў “З адною думкаю аб шчасці Беларусі…”

Музей : 02.06.2016 12:33 : Навіны музея

Вязынка – калыска паэта: тут, у адным з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч. З 1972 года кожнае лета ў пачатку ліпеня Вязынка збірае сяброў, каб адсвяткаваць дзень нараджэння Янкі Купалы. З усяго свету прыязджаюць госці на радзіму беларускага Песняра.

Комментарии закрыты

Запрашаем у Вязынку!!!

Музей : 01.06.2016 17:48 : Навіны музея

У творчым пошуку Валерый Вядрэнка прайшоў праз захапленне кінематаграфіяй, жывапісам. Са з’яўленнем сучасных тэхналогій працуе ў галіне лічбавай фатаграфіі. Валерый Вядрэнка ўваходзіць у склад экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, куратар праекта “Сустрэчы з легендамі” і аўтар публіцыстычнай рубрыкі “Лыжка дзёгцю” на фотапартале “ZNYATA”. Работы фотамастака прадстаўлены на шматлікіх фота- і мастацкіх выстаўках, у тым ліку персанальных, на Беларусі і ў замежжы, уваходзяць у склад музейных калекцый. Даведацца больш »

Комментарии закрыты
« Старонка 1 ... 10, 11, 12, »