Навіны і падзеі

Прэзентацыя каталога фатаграфій Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “На добры ўспамін…”

Музей : 08.12.2016 10:35 : Анонс падзей, Навіны музея

13 снежня 2016 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбылася прэзентацыя каталога фатаграфій Уладзіславы Францаўны Луцэвіч “На добры ўспамін…”. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Фінал конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сярод школьнікаў

Музей : 05.12.2016 17:35 : Навіны музея

У Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы 7 снежня а 13 гадзіне  адбыўся фінал традыцыйнага конкурсу чытальнікаў твораў беларускіх аўтараў сярод школьнікаў. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Запрашаем на Калядкі ў Купалавым доме!

Музей : 05.12.2016 10:08 : Навіны музея

ЧАС СВЯТКАВАЦЬ!

З 15 снежня 2016 года па 31 студзеня 2017 года (акрамя суботы і нядзелі) Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на “Калядкі ў Купалавым доме” дзяцей ад 5 да 10 гадоў, іх бацькоў і настаўнікаў.

Для маленькіх сяброў мы падрыхтавалі цікавую святочную праграму і прапаноўваем:

  • Даведацца, як адзначаюць каляды ў Беларусі на працягу апошних 100 гадоў
  • Павадзіць карагоды з калядоўшчыкамі і Казой
  • Паспяваць ды патанчыць
  • Прыняць удзел у актыўных гульнях
  • Паглядзець лялечны спектакль “У пошуках Снягуркі”
  • Атрымаць падарунак ад Снягурачкі

Уваход: 5 рублёў.

Абавязковы папярэдні запіс!!!

 (017) 327 78 66

 

Падчас правядзення інтэрактыўных музейных заняткаў часта здараюцца вельмі смешныя выпадкі:

  1. Настаўніца вучням падчас правядзення інтэрактыўнага музейнага занятка: “Как вы себя ведёте? Вы же в приличное место пришли, а не в школу!”
  1. Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Вядучы задае пытанне, а 6-гадовыя дзеці адказваюць:

— Больш чым дзве тысячы гадоў таму нарадзіўся сын Божы. Як яго звалі?

— Янка Купала!!!

  1. Пытанне ад вядучага:

— Дзеці, кім вы будзеце працаваць пасля вучобы?

                Адказы былі розныя, але часцей гучала: “вецерынарам”.

— А хто ж будзе лячыць людзей?

— Я, – крычыць 6-гадовая дзяўчынка.

— Якім доктарам будзеш?

— Паталагаанатамам!!!

  1. Занятак “Калядкі ў Купалавым доме”. Дзяўчынка вельмі прыгожа танчыла з Казой. Калядоўшчык кажа:

— Прасі ў Казы што любіш: сала ці цукерку!

— Я люблю платья!

Комментарии закрыты

28 лістапада адбылася прэзентацыя кнігі, прысвечанай народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч

Музей : 22.11.2016 15:42 : Анонс падзей, Навіны музея

Выхад кнігі прымеркаваны да 80-годдзя адной з самых яркіх зорак нацыянальнай сцэны. Шмат гадоў Марыя Георгіеўна аддана служыць тэатру. За гэты час яна стварыла цэлую галерэю запамінальных жаночых вобразаў. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

17 лістапада адбылася прэзентацыі новай кнігі Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”

Музей : 15.11.2016 13:00 : Анонс падзей, Навіны музея

Лахнэская пачвара ў горадзе! Ці не пачвара? Хаваемся ці разбіраемся? Арт-студыя “Казка” разам з праектам “ЗаЧтение” і бэбі-тэатрам “Бусы” сабраліся на прэзентацыі новай кнігі Алены Масла “Мяне завуць Лахнэска”. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Фотарэпартаж з вернісажа выстаўкі “Вечнае святло” з фондаў Літаратурнага музея Славацкай нацыянальнай бібліятэкі

Музей : 04.11.2016 15:27 : Анонс падзей, Навіны музея

Праект “Вечнае святло” створаны з нагоды 1150-годдзя місіі Кірыла і Мяфодзія, якая заклала фундамент пісьменства і асветы ўсяго славянскага свету. Асаблівым чынам Кірыла-Мяфодзіеўская традыцыя ўплецена ў гісторыю і культуру Славакіі Даведацца больш »

Комментарии закрыты
« Старонка 1 ... 15, 16, 17, »