Сёлета яшчэ раз запрашаем здзівіцца і нічога не зразумець разам.
Навіны і падзеі

Хутка!!! 23 чэрвеня – культурна-масавыя мерапрыемствы ў рамках II Еўрапейскіх гульняў
Музей : 03.06.2019 12:22 : Навіны музеяУ праграме:
На тэрыторыі парка імя Янкі Купалы
15.00 – 19.00 – спартыўнае свята “К&С” да Міжнароднага алімпійскага дня, у рамках якога адбудзецца “Вялікі шахматны турнір” і фінская гульня “Мёлькю”.
19.00 – 21.00 – традыцыйнае свята “Купальская ноч у Купалавым доме” пры падтрымцы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
На экспазіцыі музея
21.00 – 22.00 – квэст “Купалаў код”. Уваход: 3,00 рублі.
У рамках Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў 2019” Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы адзначыў свята “М75” з нагоды свайго 75-гадовага юбілею !
Даведацца больш »
20 красавіка 2019 года ў філіяле “Акопы” у рамках рэспубліканскага суботніка добраўпарадкавалі тэрыторыю супрацоўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Калектыў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы шчыра ўдзячны за аказаную дапамогу!
11 красавіка ў музеі адбылася літаратурна-музычная імпрэза
“Жанчына…Каханне…Вясна” для членаў Мінскага Міжнароднага Жаночага Клуба жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў
Жанчыны пазнаёміліся з традыцыямі беларускага вяселля: слухалі аўтэнтычныя спевы ў выкананні фальклорнага калектыву “Гуда”, рыхтавалі вясельны вянок і каравай, завівалі намітку, перавязвалі сватоў, варажылі, вучыліся танцаваць беларускую “Лявоніху”, даведаліся і пра гісторыю кахання Янкі Купалы.
У другой часцы праграмы чыталі вершы на сваёй роднай мове, прысвечаныя вясне, прыгажосці, жанчыне, каханню, а таксама згадвалі кветкавы сімвал краіны, якую прадстаўлялі.
У якасці музычнага падарунка для ўсіх прысутных прагучалі песні ў выкананні вядомых бардаў Алеся Камоцкага і Максіма Знака.
Напрыканцы запрасілі ўсіх на кубачак гарбаты з вясельным караваем!
У 2019 годзе спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як была папісана Пастанова аб стварэнні музея Янкі Купалы, у той жа год імя паэта пачала насіць і школа № 19, якая ў гэтым годзе адзначае 100-гадовы юбілей.
Вучні 4 класа 18.04.2019 завіталі ў музей на квэст «У пошуках-папараць-кветкі», якія супрацоўнікі музея дапоўнілі творчымі заданнямі. Адно з іх — напісаць бурымэ (напісанне верша па зададзенай рыфме). Размяшчаем адно з лепшых:
Пракрычу я громка
Маю я надзею
Родную старонку
Бачу я ў музеі.

19 красавіка адбылося адкрыццё выстаўкі “Настаўнікам быў беларускі абшар” Барыса і Аксаны Аракчэевых.
Музей : 12.04.2019 13:13 : Навіны музеяВыстаўка – працяг добрай традыцыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня народзінаў 19 красавіка выдатнага мастака і педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Аракчэева, які ўнёс незаменны ўклад у справу ўшанавання памяці Янкі Купалы.
Шляхі вайны ў 1944 годзе прывялі пачынальніка мастацкай дынастыі Аракчэевых на беларускую зямлю, якая стала для яго домам і крыніцай натхнення! Менавіта тэма беларускай прыроды, якая адрадзілася пасля жахаў вайны, надалей стане адной з вядучых у творчасці мастака. Краявіды Мінска, беларускіх мястэчак, выкананныя ў пазнавальным стылі майстра, працягваюць адначасова традыцыі рускага рэалістычнага мастацтва і французскага імпрэсіянізму.
Барыс Уладзіміравіч самастойна вывучаў беларускую мову, каб чытаць Купалу ў арыгінале. За гадзіну да смерці, 10 сакавіка 2013 года, мастак завяршыў палатно, прысвечанае Песняру, літаральна за некалькі дзён да адкрыцця персанальнай выстаўкі ў Купалавым доме, якую ён так шчыра чакаў.
Сёння справу бацькі працягвае яго дачка, мастак, куратар GaleriaKARAS Аксана Аракчэева. Плённае супрацоўніцтва з музеем Янкі Купалы ўжо праявілася ў шэрагу выставачных праектаў.
Яна адзначае: “Зараз я хачу паказаць тыя творы Барыса Аракчэева, якія яшчэ ніколі не экспанаваліся. Краявіды, напісаныя ў розныя перыяды творчасці мастака, створаныя падчас плэнэраў майстра са сваімі студэнтамі па нашай краіне. Знакаміты жывапісец, творы якога захоўваюцца ў шматлікіх музеях і галерэях Беларусі, за межамі краіны, Б.В. Аракчэеў быў і выдатным педагогам. На выстаўцы упершыню будзе прадстаўлены эцюд 1961 года, напісаны ў ваколіцах Вязынкі – радзімы Янкі Купалы.
Я – як справаздачу для таты – паказваю творы апошнія, зробленыя ў 2018 годзе. Гэта ілюстрацыі да кнігі казак Васіля Дранько-Майсюка «Таямніцы нашага садка»”.
Убачыць творы мастацкай дынастыі можна да 3 мая 2019г.
9–10 красавіка 2019 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца Міжнародная канферэнцыя «Музеі XXI ст. Новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы”, арганізаваная Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Фондам “Культурная спадчына і сучаснасць”, Беларускім камітэтам Міжнароднага Савета Музеяў “ІСОМ”, Рэспубліканскім Саветам дырэктароў музеяў.
Работа канферэнцыі скіравана на вырашэнне практычных пытанняў удасканалення, развіцця і эфектыўнага кіравання музеямі і музейнымі калекцыямі ва ўмовах хуткіх сацыяльных трансфармацый і пераўтварэнняў, а таксама на пошукі новых тыпаў камунікацыі і дыялогу, якія музеі павінны генерыраваць ў XXI ст.
У канферэнцыі прымаюць удзел музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеалогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Расіі, Латвіі, Літвы, Грузіі, Польшчы, Азербайджана, ЗША і Кітая. Сярод ключавых дакладчыкаў – Ганс Марцін Хінс, экс-Прэзідэнт Міжнароднага Савета Музеяў (2010–2016 гг.), Міхаіл Гнядоўскі, вядучы расійскі музеолаг, і Сяргей Ушакін, выкладчык Прыстанскага ўніверсітэта (ЗША), вядомы культуролаг і філосаф,.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Дзейнасць музеяў у кантэксце глабальных праблем сучаснасці.
- Узаемадзеянне музеяў з мясцовымі супольнасцямі.
- Удасканаленне стандартаў прафесійнай музейнай дзейнасці.
- Музейная адукацыя і камунікацыя, інклюзіўныя музейныя праекты.
- Супрацоўніцтва, партнёрства, адвакацыя ў сучаснай музейнай прасторы.
За апошнія дзесяцігоддзі музеі зведалі велізарныя змены, але нашы ўяўленні аб музеях як цэнтрах спадчыны і камунікацыі практычна не змяніліся. Тым не менш музейную супольнасць сёння не могуць не хваляваць выклікі і праблемы, з якімі яна сутыкнулася ў XXI ст. Якія з музеяў могуць і застануцца запатрабаванымі грамадствам? Якія ключавыя фактары і перспектывы ўплываюць на тое, як павінны і могуць дзейнічаць музеі ў сучасных умовах? Як на музеі ўплывае змяненне дэмаграфічнага клімату, эвалюцыя звязаных з імі супольнасцяў? Якое патэнцыйнае ўздзеянне на музеі аказвае глабальны рынак мастацтва? Нарэшце, як музеі сёння павінны рэагаваць на сацыяльныя і палітычныя змены, на трансфармацыю патрэбаў музейнай аўдыторыі?
Адказ на гэтыя выклікі і праблемы паспрабуем знайсці на маючай адбыцца міжнароднай сустрэчы прафесіяналаў.
Задача канферэнцыі – стварыць перспектыўную платформу для пастаяннага супрацоўніцтва як унутры музейнай экспертнай супольнасці Беларусі, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце.
Аляксандр Віслаўскі – спявак, кампазітар, аранжыроўшчык. Вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай Дзяржаўнай Кансерваторыі і Інстытуце культуры па класу акадэмічнае харавое дырыжыраванне.
Працаваў у маладзёжнай студыі ансамбля «Песняры» (1985-86), у ансамблі «Праспект (1986-87) і «Песняры» (1987-91); у эстрадным аркестры Белдзяржтэлерадыёкампаніі (1991-93); у эстрадным аркестры п/к М. Фінберга (1993-95); у групе «Рублёвая зона» (1995-97) і інш.
Праца над альбомам «Тутэйшы» на вершы Янкі Купалы працягвалася больш за год. Падбор вершаў заняў большую палову часу.
Праграма складаецца з 8-мі твораў:
- Дам я вам слоўца
- Тутэйшы
- Я ад вас далёка
- Памяці Шаўчэнкі
- Над калыскай
- Жыды
- Паўстань
- Песня мая
“На мой погляд, тэма, якая аб’ядноўвае гэтыя творы – гэта патрыятызм, любоў да Радзімы, да свайго народу. Я шчаслівы чалавек! Бог даў мне магчымасць і стварыў умовы для маёй працы. За апошнія тры гады – гэта трэці беларускамоўны альбом”.
Аляксандр Віслаўскі.