Навіны і падзеі

Міжнародная акцыя Ноч музеяў 2016 прымеркавана да 100-гадовага юбілею вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч

Музей : 03.05.2016 15:23 : Навіны музея

Толькі 1 раз у год! Толькі 1 ноч! Толькі 1 тысяча рублёў! «ВЯСЕЛЛЕ.BY» у рамках Міжнароднай акцыі Ноч музеяў 2016 да 100-гадовага юбілею вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч!

Даведацца больш »

Комментарии закрыты

29 красавiка па 11 мая 2016 года ў музеі Янкі Купалы можна наведаць пятую па ліку выстаўку з цыклу «Краявіды зямлі беларускай. Творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў»

Музей : 26.04.2016 15:38 : Навіны музея

У гэты раз пералік прадстаўленых аўтараў незвычайна шырокі. Вы ўбачыце работы Барыса Аракчэева, Мацвея Бялынiцкага, Гаўрыіла Вашчанкі, Натана Воранава, Ібрагіма Гембіцкага, Адольфа Гугеля, Івана Дмухайлы, Мікалая Дучыца, Валяр’яны Жолтак, Івана Карасёва, Сяргея Каткова, Антона Каржанеўскага, Яўгена Красоўскага, Пётра Крохалева, Канстанціна Максiмцава, Паўла Масленікава, Монаса Манасзона, Івана Рэя, Вячаслава Ражкова, Міхася Сеўрука, Аляксандра Семілетава, Івана Стасевіча, Генрыха Ціхановіча, Міхаіла Чэпіка, Aнатолія Шыбнёва. Кожнае імя ў гэтым доўгім спісе для людзей, знаёмых з гісторыяй беларускага мастацтва мінулага стагоддзя, бясспрэчна знакавае ў кантэксце вызначэння і ілюстрацыі нацыянальнай школы жывапісу. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

27 красавіка а 12-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Міколы Чырскага “Літаратурныя вандроўкі па зямлі Купалы і Коласа”.

Музей : 22.04.2016 17:38 : Навіны музея

У кнізе апісаны маршруты, якія звязаны з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама многіх літаратараў. Адны з іх тут нарадзіліся, другія – тварылі ці толькі праязджалі па гэтых мясцінах. Крок за крокам чытач пройдзе шляхамі і сцежкамі зямлі Купалы і Коласа, не стамляючыся здзіўляцца, захапляцца, адчуваць сябе сапраўдным адкрывальнікам і нястомным вандроўнікам. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

19 красавіка ў музеі Янкі Купалы адбыўся вечар памяці заслужанага дзеяча мастацтваў Барыса Уладзіміравіча Аракчэева (да 90-годдзя з дня нараджэння мастака)

Музей : 20.04.2016 11:01 : Навіны музея

19 красавіка ў  музеі Янкі Купалы адбыўся вечар памяці заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера ордэна Францыска Скарыны Барыса Уладзіміравіча Аракчэева (да 90-годдзя з дня нараджэння мастака). Даведацца больш »

Комментарии закрыты

21 красавіка 2016 года а 18 гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі вершаў і перакладаў Таццяны Сівец “Разняволенасць”

Музей : 15.04.2016 13:55 : Навіны музея

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на шматмоўную прэзентацыю кнігі вершаў і перакладаў Таццяны Сівец “Разняволенасць”. Таццяна Сівец – пісьменніца, журналістка, сцэнарыст-драматург, сябра Прэзідыума Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучая праграмы “Дыяблог. Пра літаратуру” на тэлеканале “Беларусь-3”. Даведацца больш »

Комментарии (1) »

З 12 па 26 красавіка працуе мастацкая выстаўка Барыса і Аксаны Аракчэевых “Плывуць леты, нібы рэкі…”

Музей : 14.04.2016 14:43 : Навіны музея

Мастацкая выстаўка Барыса і Аксаны Аракчэевых “Плывуць леты, нібы рэкі…”, прысвечана 90-годдзю заслужанага дзеяча мастацтваў, кавалера ордэна Францыска Скарыны мастака Барыса Уладзіміравіча Аракчэева. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Захавалася вясельная сукенка? Тады Вам на «Вясельны праменад», які адбудзіцца 21 мая у парку імя Я. Купалы!

Музей : 13.04.2016 12:16 : Навіны музея

Запрашаем жанчын далучыцца да «Вясельнага праменаду» 21 мая у парку імя Янкі Купалы i яшчэ раз адчуць сябе прыгожымі і каханымі! Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто захаваў у гардэробе вясельную сукенку. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

У парку імя Янкі Купалы 21 мая з’явіцца «Алея закаханых!». Запрашаем далучыцца!

Музей : 13.04.2016 11:50 : Навіны музея

Доўгачаканае «так», пяшчотны погляд жаніха, бляск заручальных пярстенкаў, бацькоўскія слезы шчасця, першы танец маладых — памяць сям’і на ўсе жыцце. А дапаможа — вясельны фотаальбом! Зацікавіліся? Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Запрашаем 21 мая а 19 гадзіне яшчэ раз урачыста сказаць адзін аднаму: «Так!»

Музей : 08.04.2016 16:30 : Навіны музея

Святочны дзень шлюбу застаўся ў мінулым? Але наперадзе чакае адно жыццё на дваіх! Калі ў 2016 годзе ў Вашай сям’і юбілейная гадавіна вяселля, пяшчотна запрашаем на ўрачыстую цырымонію шлюбу 21 мая. Даведацца больш »

Комментарии закрыты

Да 100-годдзя з дня вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч

Музей : 04.04.2016 10:20 : Навіны музея

21 мая 2016 года у рамках Міжнародная акцыі «Ноч музеяў» да 100-годдзя з дня вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч (у шлюбе 26 гадоў) у вас будзе магчымасць зноў адчуць сябе маладыміжаніхом і нявестай! Сачыце за навінамі!

Комментарии (1) »
« Старонка 1 ... 7, 8, 9, 10, »